Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскі заапарк запрашае на торт (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.03.2018 15:25
  • заапарк запрашае на торт.mp3
Варшаўскі зьвярынец адзначае 90-годзьдзе з дня свайго адкрыцьця.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Варшаўскі заапарк запрашае на торт у кшталце кракадзіла (ФОТА)
Варшаўскі зьвярынец адзначае 90-годзьдзе з дня свайго адкрыцьця.
У бліжэйшую нядзелю, 11 сакавіка, запрашаем усіх аматараў меншых і большых жывёлаў наведаць Варшаўскі заапарк. Менавіта ў гэты дзень зьвярынец будзе адзначаць 90-годзьдзе з дня свайго адкрыцьця.
&&&&&&&&&&&&&
З нагоды 90-годзьдзя ўсіх гасьцей, якія наведаюць заапарк у нядзелю а 13.00 будзе чакаць салодкі пачастунак, то бок торт у кшталце кракадзіла.
Апрача шматлікіх прываблівасьцяў забаўляльнага характару, у гэты дзень у заапарку можна будзе прыняць удзел у дыскусійных панэлях на тэму місіі заапаркаў. Дарэчы, дырэктар заапарка Анджэй Крушэвіч (Andrzej Kruszewicz) заявіў, што яго ўлады маюць намер выйсьці зь ініцыятывай усталяваць 11 сакавіка Днём місій заапаркаў. На яго думку, абвяшчэньне такога сьвята будзе добрай нагодай для распаўсюджваньня інфармацыі аб ролі заапаркаў у захаваньні біяразнастайнасьці.
Гаворачы пра Варшаўскі заапарк, Анджэй Крушэвіч нагадаў, што разьмешчаны ў варшаўскім раёне Прага Поўнач парк – гэта ўнікальная ўстанова, якая рэалізуе місію рэабілітацыі жывёлаў.
У рамках Канвенцыі ААН аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны й флёры, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня (СIТЕС) у Варшаўскім заапарку дзейнічае цэнтар дапамогі жывёлам.
У цэнтры праходзяць рэабілітацыю й атрымліваюць вэтэрынарную дапамогу арыштаваныя або адабраныя ўласьнікам рэптыліі, амфібіі, рыбы й бесхрыбтовыя арганізмы, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня. Цэнтар дзейнічае ў заапарку ўжо чатыры гады.
Анджэй Крушэвіч: Гэта была мара майго дзяцінства - першы гэткі прытулак для птушак у Польшчы. Яго дзяйнасьць была пашыраная да сапраўды буйнога маштабу. Мы дапамаглі ўжо каля 6 тысячам розных відаў птушак. Наш найноўшы праект - гэта гадоўля балотнай чарапахі эўрапейскай. Мы плянуем выпускаць іх у рэгіёне Мазоўша.
У нядзелю ў Варшаўскім заапарку стартуюць тэматычныя месяцы, якія будуць нагодай для распаўсюджваньня інфармацыі аб відах, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, экалёгіі й ролі заапаркаў.
Кожны месяц будзе прысьвечаны пэўнай тэме й будзе мець свайго героя, кажа Анна Тадра (Anna Tadra) з заапарку.
Анна Тадра: Кожны месяц у заапарку, пачынаючы з сакавіка й заканьчваючы сьнежнем, будзе адрозьнівацца тэматыкай і будзе мець іншага героя-жывёлу. Вельмі цікавым месяцам будзе чэрвень, месяц мастацтва й моды. Яго героем будзе шымпанзэ Люсі, якая адмыслова з нагоды юбілею падрыхтавала вобраз. Працу шымпанзэ можна будзе пабачыць на паштовых картах і паштовых марках, а таксама на вопратцы.
Апрача таго, да сьнежня ў заапарку будуць праходзіць выставы, гульні на адкрытым паветры, гістарычныя экскурсйі й конкурсы.
&&&&&&&&&&&&&&
Рашэньне аб стварэньні Гарадзкога заапарку было прынятае 14 чэрвеня 1927 году. Дзеля гэтага быў выдзелены ўчастак плошчаю ў 32 гектары й сродкі з гарадзкога бюджэту.
Хуткі тэмп будаўніцтва дазволіў на афіцыйнае адкрыцьцё заапарку ўжо 11 сакавіка 1928 году. Першым яго дырэктарам стаў Вэнанты Бурдзіньскі (Wenanty Burdziński) - былы дырэктар і заснавальнік заалягічнага парку ў Кіеве.
Установа разьвівалася: прыбывалі новыя жывёлы, нараджаліся маладыя. На жаль, гэты выдатны пэрыяд у гісторыі Варшаўскага заапарку перапыняе вайна. 3-га верасьня на заапарк падаюць першыя бомбы.
Рашэньне пра адбудовы заапарку пасьля ваенных зьнішчэньняў было прынятае ў 1946 годзе. Яго паўторнае адкрыцьцё адбылося 22 ліпеня 1949 году. З гэтага часу Варшаўскі заапарк перажываў розныя пэрыяды – лепшыя й горшыя.
Напрыклад, у 1990-х гадах тут узьнік адзін з самых прыгожых у Эўропе вальераў для пандаў, адкрыўся дом для паўзуноў, сланоў, насарогаў, беспазваночных, ягуараў, а таксама вальер для айчынных птушак, дзе лечаць прадстаўнікоў мясцовай фаўны. Цяпер Варшаўскі заапарк можа пахваліцца таксама сучаснымі аб’ектамі для экспазыцыі малпаў, павукоў, жырафаў, а таксама акварыюмамі. У 2010 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага аб’екту, прызначанага для бэгемотаў і акулаў.
Праходзіць пастаянная мадэрнізацыя інфраструктуры, а заапарк прыстасоўваецца да патрабаваньняў наведвальнікаў.
Па стане на 1 студзеня 2011 году ў заапарку ўтрымліваецца больш за 3,5 тысяч жывёлаў - прадстаўнікоў 553 відаў. Цяперашняя плошча парку складае больш за 39 гектараў. Штогод яго наведваюць каля 700 тысяч чалавек.
аз

У бліжэйшую нядзелю, 11 сакавіка, запрашаем усіх аматараў меншых і большых жывёлаў наведаць Варшаўскі заапарк. Менавіта ў гэты дзень зьвярынец будзе адзначаць 90-годзьдзе з дня свайго адкрыцьця.

З нагоды 90-годзьдзя ўсіх гасьцей, якія наведаюць заапарк у нядзелю а 13.00 будзе чакаць салодкі пачастунак, то бок торт у кшталце кракадзіла.

Апрача шматлікіх прываблівасьцяў забаўляльнага характару, у гэты дзень у заапарку можна будзе прыняць удзел у дыскусійных панэлях на тэму місіі заапаркаў. Дарэчы, дырэктар заапарка Анджэй Крушэвіч (Andrzej Kruszewicz) заявіў, што яго ўлады маюць намер выйсьці зь ініцыятывай усталяваць 11 сакавіка Днём місій заапаркаў. На яго думку, абвяшчэньне такога сьвята будзе добрай нагодай для распаўсюджваньня інфармацыі аб ролі заапаркаў у захаваньні біяразнастайнасьці.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Гаворачы пра Варшаўскі заапарк, Анджэй Крушэвіч нагадаў, што разьмешчаны ў варшаўскім раёне Прага Поўнач парк – гэта ўнікальная ўстанова, якая рэалізуе місію рэабілітацыі жывёлаў.

У рамках Канвенцыі ААН аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны й флёры, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня (СIТЕС) у Варшаўскім заапарку дзейнічае цэнтар дапамогі жывёлам.

У цэнтры праходзяць рэабілітацыю й атрымліваюць вэтэрынарную дапамогу арыштаваныя або адабраныя ўласьнікам рэптыліі, амфібіі, рыбы й бесхрыбтовыя арганізмы, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня. Цэнтар дзейнічае ў заапарку ўжо чатыры гады. У ім дапамагаюць таксама птушкам.

Анджэй Крушэвіч: Гэта была мара майго дзяцінства - першы гэткі прытулак для птушак у Польшчы. Яго дзяйнасьць была пашыраная да сапраўды буйнога маштабу. Мы дапамаглі ўжо каля 6 тысячам розных відаў птушак. Наш найноўшы праект - гэта гадоўля балотнай чарапахі эўрапейскай. Мы плянуем выпускаць іх у рэгіёне Мазоўша.

У нядзелю ў Варшаўскім заапарку стартуюць тэматычныя месяцы, якія будуць нагодай для распаўсюджваньня інфармацыі аб відах, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, экалёгіі й ролі заапаркаў.Кожны месяц будзе прысьвечаны пэўнай тэме й будзе мець свайго героя, кажа Анна Тадра (Anna Tadra) з заапарку.

Анна Тадра: Кожны месяц у заапарку, пачынаючы з сакавіка й заканьчваючы сьнежнем, будзе адрозьнівацца тэматыкай і будзе мець іншага героя-жывёлу. Вельмі цікавым месяцам будзе чэрвень, месяц мастацтва й моды. Яго героем будзе шымпанзэ Люсі, якая адмыслова з нагоды юбілею падрыхтавала вобраз. Працу шымпанзэ можна будзе пабачыць на паштовых картах і паштовых марках, а таксама на вопратцы.

Апрача таго, да сьнежня ў заапарку будуць праходзіць выставы, гульні на адкрытым паветры, гістарычныя экскурсiі й конкурсы.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Рашэньне аб стварэньні Гарадзкога заапарку было прынятае 14 чэрвеня 1927 году. Дзеля гэтага быў выдзелены ўчастак плошчаю ў 32 гектары й сродкі з гарадзкога бюджэту.

Хуткі тэмп будаўніцтва дазволіў на афіцыйнае адкрыцьцё заапарку ўжо 11 сакавіка 1928 году. Першым яго дырэктарам стаў Вэнанты Бурдзіньскі (Wenanty Burdziński) - былы дырэктар і заснавальнік заалягічнага парку ў Кіеве.

Установа разьвівалася: прыбывалі новыя жывёлы, нараджаліся маладыя. На жаль, гэты выдатны пэрыяд у гісторыі Варшаўскага заапарку перапыняе вайна. 3-га верасьня на заапарк падаюць першыя бомбы.

Рашэньне пра адбудовы заапарку пасьля ваенных зьнішчэньняў было прынятае ў 1946 годзе. Яго паўторнае адкрыцьцё адбылося 22 ліпеня 1949 году. З гэтага часу Варшаўскі заапарк перажываў розныя пэрыяды – лепшыя й горшыя.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Напрыклад, у 1990-х гадах тут узьнік адзін з самых прыгожых у Эўропе вальераў для пандаў, адкрыўся дом для паўзуноў, сланоў, насарогаў, беспазваночных, ягуараў, а таксама вальер для айчынных птушак, дзе лечаць прадстаўнікоў мясцовай фаўны. Цяпер Варшаўскі заапарк можа пахваліцца таксама сучаснымі аб’ектамі для экспазыцыі малпаў, павукоў, жырафаў, а таксама акварыюмамі. У 2010 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага аб’екту, прызначанага для бэгемотаў і акулаў.

Праходзіць пастаянная мадэрнізацыя інфраструктуры, а заапарк прыстасоўваецца да патрабаваньняў наведвальнікаў.

Па стане на 1 студзеня 2011 году ў заапарку ўтрымліваецца больш за 3,5 тысяч жывёлаў - прадстаўнікоў 553 відаў. Цяперашняя плошча парку складае больш за 39 гектараў. Штогод яго наведваюць каля 700 тысяч чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт