Logo Polskiego Radia
Print

Традыцыя калядных падарункаў у Польшчы - маладая

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.12.2017 07:12
Адкуль бяруцца падарункі? Усе, асабліва дзеці, ня могуць сабе ўявіць без іх сьвяты.
pixabay.com/CC0

DoRzeczy
Адкуль бяруцца падарункі? Усе, асабліва дзеці, ня могуць сабе ўявіць без іх сьвяты. Пасьля вігілійная вячэры ў польскіх дамах пачынаюць сьпяваць калядкі і чакаюць падарункі. Аднак традыцыя дарыць на Каляды падарункі ў Польшча параўнальна маладая.
Пачаткова, пад канец 18 і на пачатку 19 стагодзьдзя, падарункі дзецям уручалі пераважна дваране, а таксама багацейшыя прадстаўнікі сярэдняга клясу.
У вёсках яшчэ ў першай палове 20 стагодзьдзя падарункі пад елкаю дзеці знаходзілі выключна рэдка. Нават дзеці багатых бацькоў атрымлівалі галоўным чынам садавіну, пернікі, арэхі, ласункі і сымбалічную дробязь. У залежнасьці ад рэгіёну Польшчы падарункі прыносяць розныя асобы: сьвяты Мікалай, Санта Клаўс, зорка, анёл ці Дзіцятка.
Дзеці ў Польшчы могуць цешыцца падарункамі раней, чым іх аднагодкі ў Францыі, Вялікабрытаніі ці ЗША, дзе сьвяты Мікалай пакідае падарункі ноччу з 24 на 25 сьнежня, а падарункі распакоўваюцца раніцай, у дзень Божага нараджэньня.
З дасьледаваньняў фірмы Deloitte вынікае, што сёлета палякі плянуюць выдаць у сярэднім 245 даляраў на падарункі, ежу і сустрэчы са знаёмымі з нагоды Божага Нараджэньня. Гэта на 2% больш, чым у 2016 годзе.
Найбольшая колькасьць дарослых атрымае кнігу, а таксама касмэтыку і парфумы. Большасьць моладзі пад елкаю знойдуць ласункі, кампутарныя гульні і кнігі. Папулярнасьць паволі губляюць канструктары для дзяцей. За тое ўсё часьцей дарослыя купляюць дзецям творчыя наборы.

DoRzeczy: Адкуль бяруцца падарункі? Усе, асабліва дзеці, ня могуць сабе ўявіць без іх сьвяты. Пасьля вігілійная вячэры ў польскіх дамах пачынаюць сьпяваць калядкі і чакаюць падарункі. Аднак традыцыя дарыць на Каляды падарункі ў Польшча параўнальна маладая.

Пачаткова, пад канец 18 і на пачатку 19 стагодзьдзя, падарункі дзецям уручалі пераважна дваране, а таксама багацейшыя прадстаўнікі сярэдняга клясу.

У вёсках яшчэ ў першай палове 20 стагодзьдзя падарункі пад елкаю дзеці знаходзілі выключна рэдка. Нават дзеці багатых бацькоў атрымлівалі галоўным чынам садавіну, пернікі, арэхі, ласункі і сымбалічную дробязь. У залежнасьці ад рэгіёну Польшчы падарункі прыносяць розныя асобы: сьвяты Мікалай, Санта Клаўс, зорка, анёл ці Дзіцятка.

Дзеці ў Польшчы могуць цешыцца падарункамі раней, чым іх аднагодкі ў Францыі, Вялікабрытаніі ці ЗША, дзе сьвяты Мікалай пакідае падарункі ноччу з 24 на 25 сьнежня, а падарункі распакоўваюцца раніцай, у дзень Божага нараджэньня.

З дасьледаваньняў фірмы Deloitte вынікае, што сёлета палякі плянуюць выдаць у сярэднім 245 даляраў на падарункі, ежу і сустрэчы са знаёмымі з нагоды Божага Нараджэньня. Гэта на 2% больш, чым у 2016 годзе.

Найбольшая колькасьць дарослых атрымае кнігу, а таксама касмэтыку і парфумы. Большасьць моладзі пад елкаю знойдуць ласункі, кампутарныя гульні і кнігі. Папулярнасьць паволі губляюць канструктары для дзяцей. За тое ўсё часьцей дарослыя купляюць дзецям творчыя наборы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт