Logo Polskiego Radia
Print

Міраслава Лукша выдала дзесяты паэтычны зборнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.12.2017 16:24
  • Сьпеў дрэў.mp3
З 1997 году Міра Лукша зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Міра ЛукшаМіра ЛукшаЗьміцер Косьцін/radyjo.net

Паэтычны зборнік «Сьпеў дрэў» пабачыў сьвет у Беластоку. Беларуская паэтка і пісьменьніца з Падляшша – Міраслава Лукша выдала дзесяты паэтычны зборнік. Як прызналася сама аўтарка ў гутарцы са Зьмітром Косьціным, дрэвы акружалі яе з самага маленства, бо родам яна зь невялікай вёскі побач зь Белавескай пушчай.
Час 05:30
П.С. Бацька працаваў у лесе
А.С. яліначка зь лесу, сястрычка зялёная.
Міраслава Лукша – аўтарка дзесяці паэтычных ды сямі празаічных зборнікаў твораў. Сёлета атрымала ўзнагароду ХVII Сусьветных дзён паэзіі ЮНЭСКА. З 1997 году Міра Лукша зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Паэтычны зборнік «Сьпеў дрэў» пабачыў сьвет у Беластоку. Беларуская паэтка і пісьменьніца з Падляшша – Міраслава Лукша выдала дзесяты паэтычны зборнік. Як прызналася сама аўтарка, дрэвы акружалі яе з самага маленства, бо родам яна зь невялікай вёскі побач зь Белавескай пушчай.

Міраслава Лукша – аўтарка дзесяці паэтычных ды сямі празаічных зборнікаў твораў. Сёлета атрымала ўзнагароду ХVII Сусьветных дзён паэзіі ЮНЭСКА. З 1997 году Міра Лукша зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Зьміцер Косьцін

Размова ў далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт