Немагчыма ўявіць сьвет без друку 3D
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.10.2017 13:58
Кожны дзень у інфармацыйную прастору паступае навіна пра друк 3D.
Прынтэр 3D. Здымак мае ілюстрацыйны характарcommons.wikimedia.org/By Bart Dring - http://www.buildlog.net
Кітайцы выкарыстоўваюць гэты мэтад да будаўніцтва шматпавярховых дамоў. У Дубаі надрукавалі офісны будынак, інтэрʼеры якога таксама запоўніліся вытворчасьцю з прынтараў 3D. Друкаваньне працягвалася 17 дзён.
На паказах моды ўсё часьцей можна ўбачыць незвычайную вопратку. Мадэлье спачатку сканавалі, потым мадэльер у кампутары спраектаваў адзеньне, якое надрукавалі прынтары 3D. Гэта пакуль яшчэ ня надта выгадная вопратка, затое вельмі арыгінальная.
Падобным чынам выглядае справа з харчамі, якія таксама можна друкаваць. На прынтары Foodini катлеты з бульбай яшчэ немагчыма вычараваць, але рознага кшталту коржыкі – так. Усё бліжэй да прынтараў мяса. Першы гамбургер са ствалавых клетак каровы быў надрукаваны ў Англіі, аднак кошт мяса астранамічны.
Затое прынтары 3D вельмі добра спраўджваюцца ў стаматалягічных кабінэтах, дзе спраўна друкуюць імплянтанты зубоў.
Прынтары для будаўніцтва дамоў, штучных зубоў, плястмасавых частак, або ежы – гэта іншыя прылады. Іх спалучае толькі ідэя друку. Друкаваны абʼект узьнікае ў выніку накладаньня й фіксацыі тоненькіх слаёў рэчыва. Гэта можа быць мэталь, плястык, каўчук, папера, бэтон, гіпс, шакаляд, цукар. Да фіксацыі ўсіх слаёў выкарыстоўваецца лазэр, УФ -выпраменьваньне, ультрагук.
Сёньня друк 3D уключаецца ў лік найважнейшых тэхналёгій будучыні, побач са штучнай інтэлігенцыяй, віртуальнай рэчаіснасьцю ды інтарнэтам рэчаў. Буйныя кампаніі заяўляюць, што яны ўжо ня бачаць магчымасьці існаваньня без прынтараў 3D.
Polityka/яс