Расьце попыт на мілавідных мужчын
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.09.2017 12:06
Памалу мужчыны пачынаюць дбаць пра свой выгляд нароўні з жанчынамі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Памалу мужчыны пачынаюць дбаць пра свой выгляд нароўні з жанчынамі. Расьце попыт на мілавідных мужчын, і да гэтага дастасоўваецца рынак – піша тыднёвік „Polityka”. Як прыклад часопіс прыводзіць прэзыдэнта Францыі. Нядаўна стала вядома, што Эманюэль Макрон кожны квартал выдаткоўвае на касмэтоляга 26 тысяч эўра. На фоне іншых эўрапейскіх кіраўнікоў 40-гадовы гаспадар Елісейскага палацу глядзіцца як юнак, якога не кранае ні час, не стрэс. На ўзрост указваюць толькі далікатная сівізна ды маршчыны на ілбе.
Цікава, што большае зьдзіўленьне публікі выклікае ня тое, што што францускі прэзыдэнт клапоціцца пра цела, а тое, што ён жанаты на намнога старэйшай за яго жанчыне. Догляд за целам памалу становіцца стандартам, паказчыкам статусу й нават абавязкам.
На нашых вачах гардэроб, догляд за целам, за пазногцямі, маскі, дагледжаныя валасы становяцца мужчынскім атрыбутам.
Апытаньні, праведзеныя ў Польшчы ў мінулым годзе Gfk Beauty, паказалі, што 44% палякаў абодвух полаў хочуць добра выглядаць. Аднак матывацыя ў мужчын і жанчын розная. Жанчыны даглядаюць за сабой для добрага самаадчуваньня. Мужчыны – каб падабацца блізкім і каб даваць прыклад дзецям. Салёны прыгажосьці наведвае 39% мужчын і 69% жанчын.
Сярод кліентаў касмэталягічных цэнтраў 20-30% складаюць мужчыны. Мужчыны часьцей, чым жанчыны, займаюцца спортам.
Таксама разьвіваецца рынак мужчынскай касмэтыкі. Яго памер у Польшчы ацэньваецца ў 1,5 мільярда злотых. Усё больш мужчын чытае адмысловыя блёгі пра мужчынскую моду ды зьвяртаецца за парадамі у справе вопраткі, касмэтыкі й агульных правілаў мужчынскай элегантнасьці.
Polityka/яс