22 верасьня – Эўрапейскі дзень без аўтамабіля. Ва ўсім сьвеце праводзяцца інфармацыйныя й адукацыйныя акцыі на тэму забруджаньня паветра прыватнымі аўтамабілямі. Кіроўцаў заахвочваюць перасесьці на грамадзкі транспарт.
Ідэя гэтага дня нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі зьяўляецца фармаваньне праэкалягічных паводзін, распаўсюд інфармацыі пра нэгатыўныя наступствы выкарыстоўваньня аўтамабіляў, перакананьне эўрапейцаў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя сродкі транспарту. Арганізатары Дня без аўтамабіля стараюцца паказаць, што жыцьцё ў горадзе без машыны ня толькі магчымае, але й нашмат больш прыемнае.
На жаль, як бы не стараліся эколягі, коркі на вуліцах гарадоў не зьмяншаюцца нават у Дзень без аўтамабіля. Так сёньня выглядала Варшава, дзе грамадзкі транспарт сёньня зьяўляецца бясплатным для ўсіх, ня толькі для кіроўцаў. Прадстаўнікі гарадзкой ратушы ўжо некалькі дзён заахвочваюць перасаджвацца ў аўтобусы, трамваі ці мэтро. Як казала Рэната Казноўска з гарадзкой мэрыі, гарадзкі транспарт хуткі й экалягічны.
Р. Казноўска: Як паказваюць дасьледаваньні, у сярэднім у Варшаве адным аўтамабілем едзе 1,3 асобы. Атрымліваецца сто аўтамабіляў прыпадае на адзін аўтобус.
Аргумэнты гарадзкой улады аднак не пераканалі большасьці кіроўцаў. Варшаўскія вуліцы як раней, так і сёньня нагадвалі адзін вялікі корак. Ці ў такім выпадку ўсё ж варта працягваць намаганьні й заахвочваць кіроўцаў перасесьці на грамадзкі транспарт, ровар ці пайсьці пешшу, ці варта арганізоўваць Дзень без аўтамабіля? «Так», – пераконвае старшыня экалягічнага таварыства «Клюб Гая» Яцэк Божэк.
Я. Божэк: Паколькі большасьць не пераймаецца Днём без аўтамабіля, усе карыстаюцца машынамі, а ўся нашая цывілізацыя падпарадкаваная аўтамабілю, то тым больш мы павінны пра гэта гаварыць. Аўтамабілі нас выцясьняюць, асабліва з гарадоў. А гарады – гэта месца жыхарства людзей. І найперш трэба нагадваць, што чалавек – гэта хадзячая істота. Істота, якая перамяшчаецца з пункту А ў пункт Б. Нават, каб паехаць аўтамабілем, нам трэба да яго дайсьці. Гарады перапоўненыя машынамі, якія забіраюць прастору ў тых, хто ходзіць пешшу. Мы не пераконваем цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў. Мы тлумачым, што якасьць нашага жыцьця, асабліва ў гарадах, здароўе людзей і здароўе плянэты маглі б быць лепшымі, калі б мы менш езьдзілі аўтамабілямі, а больш хадзілі, напрыклад, пяшком. Кожны з нас ходзіць. Мы б хацелі нагадваць людзям, што, па-першае, гэта вельмі прыемна, што можна знаёміцца са сьветам з цалкам іншага пункту гледжаньня. Па-другое, гэта карысна для здароўя. Па-трэцяе, гэта самы танны спосаб перамяшчэньня. Хадзьба зьяўляецца найлепшай для гарадоў, паколькі гарады былі створаныя для людзей, а не для аўтамабіляў.
Штогод да эўрапейскай акцыі далучаюцца некаторыя беларускія гарады. У Сусьветны дзень без аўтамабіля кіроўцы Менска і некаторых іншых гарадоў змаглі пракаціцца на грамадзкім транспарце бясплатна. Акрамя гэтага, цэнтар сталіцы быў перакрыты для правядзеньня велапрабегу.
Бясплатны праезд быў прадстаўлены кіроўцам Менска, а таксама Берасьця, Горадні, Магілёва, Гомеля, Віцебска, Пінска, Навагрудка, Полацка і Баранавічаў. Аўтамабілісты змаглі скарыстацца правам бясплатнага праезду пры прадʼяўленьні пасьведчаньня кіроўцы і тэхпашпарту.
На вуліцы Леніна на ўчастку ад праспэкта Незалежнасьці да вуліцы Кірава да 24.00 вуліца перакрытая. У 16.00 там пачынаецца сьвята. Велапрабег у падтрымку Дня без аўто таксама арганізавалі актывісты ў Горадні.
У гэтым годзе да сусьветнай акцыі далучыўся 31 горад Беларусі. Тыдзень мабільнасьці праходзіць па ўсёй Эўропе пад эгідай Эўракамісіі ў партнэрстве з Міжнародным саюзам грамадзкага транспарту і накіравана на «азеляненьне» гарадзкіх транспартных сыстэм, зьмену транспартнага паводзін людзей, а таксама больш разумнае выкарыстаньне грамадзкіх прастор.
22 верасьня – Эўрапейскі дзень без аўтамабіля. Ва ўсім сьвеце праводзяцца інфармацыйныя й адукацыйныя акцыі на тэму забруджаньня паветра прыватнымі аўтамабілямі. Кіроўцаў заахвочваюць перасесьці на грамадзкі транспарт.
Ідэя гэтага дня нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі зьяўляецца фармаваньне праэкалягічных паводзін, распаўсюд інфармацыі пра нэгатыўныя наступствы выкарыстоўваньня аўтамабіляў, перакананьне эўрапейцаў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя сродкі транспарту. Арганізатары Дня без аўтамабіля стараюцца паказаць, што жыцьцё ў горадзе без машыны ня толькі магчымае, але й нашмат больш прыемнае.
На жаль, як бы не стараліся эколягі, коркі на вуліцах гарадоў не зьмяншаюцца нават у Дзень без аўтамабіля. Так сёньня выглядала Варшава, дзе грамадзкі транспарт сёньня зьяўляецца бясплатным для ўсіх, ня толькі для кіроўцаў. Прадстаўнікі гарадзкой ратушы ўжо некалькі дзён заахвочваюць перасаджвацца ў аўтобусы, трамваі ці мэтро. Як казала Рэната Казноўска з гарадзкой мэрыі, гарадзкі транспарт хуткі й экалягічны.
Р. Казноўска: Як паказваюць дасьледаваньні, у сярэднім у Варшаве адным аўтамабілем едзе 1,3 асобы. Атрымліваецца сто аўтамабіляў прыпадае на адзін аўтобус.
Аргумэнты гарадзкой улады аднак не пераканалі большасьці кіроўцаў. Варшаўскія вуліцы як раней, так і сёньня нагадвалі адзін вялікі корак. Ці ў такім выпадку ўсё ж варта працягваць намаганьні й заахвочваць кіроўцаў перасесьці на грамадзкі транспарт, ровар ці пайсьці пешшу, ці варта арганізоўваць Дзень без аўтамабіля? «Так», – пераконвае старшыня экалягічнага таварыства «Клюб Гая» Яцэк Божэк.
Я. Божэк: Паколькі большасьць не пераймаецца Днём без аўтамабіля, усе карыстаюцца машынамі, а ўся нашая цывілізацыя падпарадкаваная аўтамабілю, то тым больш мы павінны пра гэта гаварыць. Аўтамабілі нас выцясьняюць, асабліва з гарадоў. А гарады – гэта месца жыхарства людзей. І найперш трэба нагадваць, што чалавек – гэта хадзячая істота. Істота, якая перамяшчаецца з пункту А ў пункт Б. Нават, каб паехаць аўтамабілем, нам трэба да яго дайсьці. Гарады перапоўненыя машынамі, якія забіраюць прастору ў тых, хто ходзіць пешшу. Мы не пераконваем цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў. Мы тлумачым, што якасьць нашага жыцьця, асабліва ў гарадах, здароўе людзей і здароўе плянэты маглі б быць лепшымі, калі б мы менш езьдзілі аўтамабілямі, а больш хадзілі, напрыклад, пяшком. Кожны з нас ходзіць. Мы б хацелі нагадваць людзям, што, па-першае, гэта вельмі прыемна, што можна знаёміцца са сьветам з цалкам іншага пункту гледжаньня. Па-другое, гэта карысна для здароўя. Па-трэцяе, гэта самы танны спосаб перамяшчэньня. Хадзьба зьяўляецца найлепшай для гарадоў, паколькі гарады былі створаныя для людзей, а не для аўтамабіляў.
Штогод да эўрапейскай акцыі далучаюцца некаторыя беларускія гарады. У Сусьветны дзень без аўтамабіля кіроўцы Менска і некаторых іншых гарадоў змаглі пракаціцца на грамадзкім транспарце бясплатна. Акрамя гэтага, цэнтар сталіцы быў перакрыты для правядзеньня велапрабегу.
Бясплатны праезд быў прадстаўлены кіроўцам Менска, а таксама Берасьця, Горадні, Магілёва, Гомеля, Віцебска, Пінска, Навагрудка, Полацка і Баранавічаў. Аўтамабілісты змаглі скарыстацца правам бясплатнага праезду пры прадʼяўленьні пасьведчаньня кіроўцы і тэхпашпарту.На вуліцы Леніна на ўчастку ад праспэкта Незалежнасьці да вуліцы Кірава да 24.00 вуліца перакрытая. У 16.00 там пачынаецца сьвята. Велапрабег у падтрымку Дня без аўто таксама арганізавалі актывісты ў Горадні.

ав