Logo Polskiego Radia
Print

Глівіцкі канал – водная магістраль Сылезіі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2017 15:43
  • Глівіцкі канал.mp3
У цырымоніі адкрыцьця канала ў 1939 годзе ўдзельнічаў Рудольф Гес.
Photo: By Autor nie został podany w rozpoznawalny automatycznie sposób. Założono, że to Kirq (w oparciu o szablon praw autorskich). - Źródło nie zostało podane w rozpoznawalny automatycznie sposób. Założono, że to praca własna (w oparciu o szablon praw autorskich)., CC BY-SA 3.0/commons.wikimedia.org

Глівіцкі канал – водная магістраль Сылезіі
У цырымоніі адкрыцьця канала ў 1939 годзе ўдзельнічаў Рудольф Гес.
Сёньня я б хацела пазнаёміць Вас з Глівіцкім каналам. Гэта суднаходны канал, распаложаны ў Сылезіі, які спалучае горад Глівіцэ (Gliwice) з ракой Одэр (Odra). Даўжыня воднага шляху складае больш за 40 кілямэтраў, а розьніца паміж узроўнем вады на яго пачатку й канцы – больш за 43,5 мэтра.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Канал быў пабудаваны ў 1935-1939 гадах і ўрачыста здадзены ў эксплёатацыю 8 сьнежня 1939 году. Варта дадаць, што Глівіцкі канал называлі таксама Верхнесылескім (Oberschlesischer Kanal), а на працягу кароткага часу таксама Каналам Адольфа Гітлера (Adolf Hitler Kanal). Дарэчы, у цырымоніі адкрыцьця канала ўдзельнічаў сам Рудольф Гес – намесьнік Гітлера. Яго прысутнасьць не была выпадковай. Канал, які вядзе з гарадка Кэндзежын-Козьле (Kędzierzyn-Koźle) у Глівіцэ, меў быць пачаткам буйнога воднага шляху „Одэр-Дунай”.
Падрыхтоўка да будаўніцтва каналу праходзіла з канца 1933 году. Тады пачалася высечка дрэў і ачыстка трасы будучага воднага шляху. Пры гэтай нагодзе неабходным аказалася ліквідацыя 60 месцовых фермаў. Іх гаспадары былі пераселеныя ў іншыя месцы. Акрамя таго шахцёры былі прымушаныя падарваць частку інфраструктуры Кладніцкага канала (Kanał Kłodnicki) з XVII стагодзьдзя, якая часткова супадала з трасай плянаванага воднага шляху.
Для Трэцяга Рэйху значэньне гэтай інвэстыцый было вялікае перш за ўсё ў сувязі з хуткім разьвіцьцём эканомікі краіны. Трэцяму Рэйху быў вельмі патрэбны вугаль і сталь з Сылезіі. Тым часам самым лепшым і танным спосабам яго пастаўкі быў водны транспарт.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Праца пры будаўніцтве канала была вельмі цяжкая, паколькі замест экскаватараў і бульдозераў выкарыстоўваліся ў асноўным рыдлёўкі. У залежнасьці ад мясцовага рэльефу рабочыя па кавалачку капалі велізарныя ямы або фармавалі крутыя насыпы. Суднаходны канал быў пабудаваны часткова ў траншэі, а часткова на насыпе. І, хоць будаўнічыя працы праводзіліся, можна сказаць, архаічным чынам, то іх вынікам стаў адзін з самых сучасных каналаў Эўропы. Паводле згоднай ацэнкі экспэртаў, выкарыстаная ў ім тэхніка працуе па сёньняшні дзень, а нават у многіх выпадках пакуль ня мае канкурэнцыі.
Адной з выдатных асаблівасьцяў Глівіцкага канала зьяўляецца сыстэма зьберажэньня вады на дамбах. Замест з галоўнага току каналу, ваду перапампоўваюць зь ніжніх на больш высокія ўзроўні.
Ня менш цікавым зьяўляецца гэтак званы сыфон Кладніцы (syfon Kłodnicy), то бок унікальнае скрыжаваньне ракі й канала, якое можна паглядзець у гарадку Кэндзежын-Козьле. Гэта вельмі рэдкае гідратэхнічнае рашэньне.
Цікавымі зьяўляюцца таксама дамбы Глівіцкага канала. Гэта шэсьць велізарных аб’ектаў. Найбуйнейшы зь іх знаходзіцца ў гарадку Кэндзежын-Козьле. Розьніца ва ўзроўні вады складае тут ажно больш за 10 мэтраў, а камеры дамбы зачыняюць магутныя клапаны.
У сваю чаргу машыннае аддзяленьне ўяўляе сабой жывы музэй тэхнікі. Зразумела, што некаторыя кабелі або ланцугі павінны праходзіць пэрыядычную замену, але асноўныя кампанэнты, такія як рухавікі й клапаны, працуюць пасьлядоўна ўжо 70 гадоў.
&&&&&&&&&&&&&&&&&
У 1945-1946 гадах разам з уваходам Чырвонай арміі на тэрыторыю Сылезіі пачалося масавае рабаваньне мясцовай прамысловасьці, якое не абмінула таксама Глівіцкага канала.
З усяго воднага шляху Шчэцін - Глівіцэ саветы вывезьлі ў Расею каля дзьвюх тысяч судоў розных памераў, а таксама значную частку інфраструктуры канала.
Аднак з часам баржаў і буксіраў на Глівіцкім канале зноў пачало прыбываць і ў канцы 70-х гадоў Глівіцкі канал зноў быў буйной воднай магістральлю, якой з Глівіцаў у Шчэцін плыў вугаль і сталь, а назад - жвір, прамысловыя тавары, а нават прадукты харчаваньня.
Пазьней польская эканоміка зноў пачалася паварочвацца да каналу сьпіной. Многія гады занядбаньняў, у тым ліку ў эксплёатацыі шляху, прычыніліся да таго, што Глівіцкі канал страціў сваё транспартнае значэньне. Аднак час ад часу ўзьнікаюць ідэі яго аднаўленьня й мадэрнізацыі.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Цяпер Глівіцкім каналам плаваюць, перш за ўсё, турыстычныя цеплаходы, судны, баржы й байдаркі. Турыстычны сэзон працягваецца зь вясны да восені. Рэйсы каналам становяцца ўсё больш папулярныя сярод турыстаў. Падчас іх можна пазнаёміцца з інфраструктурай і гідраўлічнай тэхнікай канала, таксама яго гісторыяй. З мэтай павелічэньня эфэктыўнасьці турыстычнага руху паэтапна праходзіць мадэрнізацыя паасобных дамбаў каналу.
У мінулым годзе па Глівіцкім канале плавала амаль 5 тысяч водных адзінак.
аз

Сёньня я б хацела пазнаёміць Вас з Глівіцкім каналам. Гэта суднаходны канал, распаложаны ў Сылезіі, які спалучае горад Глівіцэ (Gliwice) з ракой Одэр (Odra). Даўжыня воднага шляху складае больш за 40 кілямэтраў, а розьніца паміж узроўнем вады на яго пачатку й канцы – больш за 43,5 мэтра.

Канал быў пабудаваны ў 1935-1939 гадах і ўрачыста здадзены ў эксплёатацыю 8 сьнежня 1939 году. Варта дадаць, што Глівіцкі канал называлі таксама Верхнесылескім (Oberschlesischer Kanal), а на працягу кароткага часу таксама Каналам Адольфа Гітлера (Adolf Hitler Kanal). Дарэчы, у цырымоніі адкрыцьця канала ўдзельнічаў сам Рудольф Гес – намесьнік Гітлера. Яго прысутнасьць не была выпадковай. Канал, які вядзе з гарадка Кэндзежын-Козьле (Kędzierzyn-Koźle) у Глівіцэ, меў быць пачаткам буйнога воднага шляху „Одэр-Дунай”.

Падрыхтоўка да будаўніцтва каналу праходзіла з канца 1933 году. Тады пачалася высечка дрэў і ачыстка трасы будучага воднага шляху. Пры гэтай нагодзе неабходным аказалася ліквідацыя 60 месцовых фермаў. Іх гаспадары былі пераселеныя ў іншыя месцы. Акрамя таго шахцёры былі прымушаныя падарваць частку інфраструктуры Кладніцкага канала (Kanał Kłodnicki) з XVIII стагодзьдзя, якая часткова супадала з трасай плянаванага воднага шляху.

Для Трэцяга Рэйху значэньне гэтай інвэстыцый было вялікае перш за ўсё ў сувязі з хуткім разьвіцьцём эканомікі краіны. Трэцяму Рэйху быў вельмі патрэбны вугаль і сталь з Сылезіі. Тым часам самым лепшым і танным спосабам яго пастаўкі быў водны транспарт.

Photo:
Photo: By Boerkevitz - first upload in de wikipedia on 14:10, 14. Mai 2005 by Boerkevitz, CC BY-SA 3.0/commons.wikimedia.org

Праца пры будаўніцтве канала была вельмі цяжкая, паколькі замест экскаватараў і бульдозераў выкарыстоўваліся ў асноўным рыдлёўкі. У залежнасьці ад мясцовага рэльефу рабочыя па кавалачку капалі велізарныя ямы або фармавалі крутыя насыпы. Суднаходны канал быў пабудаваны часткова ў траншэі, а часткова на насыпе. І, хоць будаўнічыя працы праводзіліся, можна сказаць, архаічным чынам, то іх вынікам стаў адзін з самых сучасных каналаў Эўропы. Паводле згоднай ацэнкі экспэртаў, выкарыстаная ў ім тэхніка працуе па сёньняшні дзень, а нават у многіх выпадках пакуль ня мае канкурэнцыі.

Адной з выдатных асаблівасьцяў Глівіцкага канала зьяўляецца сыстэма зьберажэньня вады на дамбах. Замест з галоўнага току каналу, ваду перапампоўваюць зь ніжніх на больш высокія ўзроўні.

Ня менш цікавым зьяўляецца гэтак званы сыфон Кладніцы (syfon Kłodnicy), то бок унікальнае скрыжаваньне ракі й канала, якое можна паглядзець у гарадку Кэндзежын-Козьле. Гэта вельмі рэдкае гідратэхнічнае рашэньне.

Photo:
Photo: By Jaroslav Kubec - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org

Цікавымі зьяўляюцца таксама дамбы Глівіцкага канала. Гэта шэсьць велізарных аб’ектаў. Найбуйнейшы зь іх знаходзіцца ў гарадку Кэндзежын-Козьле. Розьніца ва ўзроўні вады складае тут ажно больш за 10 мэтраў, а камеры дамбы зачыняюць магутныя клапаны.

У сваю чаргу машыннае аддзяленьне ўяўляе сабой жывы музэй тэхнікі. Зразумела, што некаторыя кабелі або ланцугі павінны праходзіць пэрыядычную замену, але асноўныя кампанэнты, такія як рухавікі й клапаны, працуюць пасьлядоўна ўжо 70 гадоў.

У 1945-1946 гадах разам з уваходам Чырвонай арміі на тэрыторыю Сылезіі пачалося масавае рабаваньне мясцовай прамысловасьці, якое не абмінула таксама Глівіцкага канала.

З усяго воднага шляху Шчэцін - Глівіцэ саветы вывезьлі ў Расею каля дзьвюх тысяч судоў розных памераў, а таксама значную частку інфраструктуры канала. Аднак з часам баржаў і буксіраў на Глівіцкім канале зноў пачало прыбываць і ў канцы 70-х гадоў Глівіцкі канал зноў быў буйной воднай магістральлю, якой з Глівіцаў у Шчэцін плыў вугаль і сталь, а назад - жвір, прамысловыя тавары, а нават прадукты харчаваньня.

Photo:
Photo: By Jaroslav Kubec - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org

Пазьней польская эканоміка зноў пачалася паварочвацца да каналу сьпіной. Многія гады занядбаньняў, у тым ліку ў эксплёатацыі шляху, прычыніліся да таго, што Глівіцкі канал страціў сваё транспартнае значэньне. Аднак час ад часу ўзьнікаюць ідэі яго аднаўленьня й мадэрнізацыі.

Цяпер Глівіцкім каналам плаваюць, перш за ўсё, баржы з вугалем, а таксама турыстычныя цеплаходы, судны, баржы й байдаркі. Турыстычны сэзон працягваецца зь вясны да восені. Рэйсы каналам становяцца ўсё больш папулярныя сярод турыстаў. Падчас іх можна пазнаёміцца з інфраструктурай і гідраўлічнай тэхнікай канала, таксама яго гісторыяй.

Photo:
Photo: By Adam Dziura - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org

З мэтай павелічэньня эфэктыўнасьці турыстычнага руху паэтапна праходзіць мадэрнізацыя паасобных дамбаў каналу. У мінулым годзе па Глівіцкім канале плавала амаль 5 тысяч водных адзінак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт