Logo Polskiego Radia
Print

2017 год у Польшчы - год брата Альбэрта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2017 07:09
  • Брат Альбэрт.mp3
Гэта адзін з найбольш незвычайных польскіх сьвятых.

2017 год польскім Сэнатам і Эпіскапатам абвешчаныя годам сьвятога брага Альбэрта. І ў сёньняшняй рэлігійнай рубрыцы я раскажу пра гэтага ўнікальнага польскага сьвятога.
Гэта адзін з найбольш незвычайных польскіх сьвятых. Удзельнік Паўстаньня 1863-1864 гадоў, выбітны мастак, які пасьля духоўнага навяртаньня заснаваў два ордэны, а ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў працы з беднымі.
Адам Хмялеўскі нарадзіўся 20 жніўня 1845 году ў Ігаломіі пад Кракавам. Ён паходзіў з беднай сялянская сямʼі, дзе быў выхаваны з моцным пачуцьцём патрыятызму. Адам Хмялеўскі прымаў удзел у Паўстаньні 1863-1864 гадоў. У бітве пад Мэлхавам ён быў паранены, у выніку чаго яму ампутавалі нагу. Каб пазьбегнуць рэпрэсій царскіх уладаў, ён выехаў у Парыж, дзе пачаў вучыцца выяўленчаму мастацтву. Пасьля абвяшчэньня амністыі ў 1874 годзе Адам Хмялеўскі вярнуўся ў краіну. Ён пачаў шукаць новы ідэал жыцьця, што вельмі выразна бачна ў яго карцінах. Карціны Адама Хмялеўскага далі яму славу «польскага Фра Анджэлікі».
Праз некаторы час грошы, заробленыя на продажы сваіх карцін, Адам Хмялеўскі пачаў прызначаць на дапамогу бедным, а яго майстэрня стала прытулкам для бяздомных.
У выніку мастак адмовіўся ад кар’еры і заняўся абагравальняй для бяздомных. З часам Адам Хмялеўскі стаў таксама жыць у прытулку сярод найбяднейшых, каб дапамагаць ім змагацца з галечай ня толькі матэрыяльна, але і маральна.
25 жніўня 1887 году Адам Хмялеўскі ўступіў у ордэн францішканаў і прыняў імя брат Альбэрт. Дакладна праз год ён прыняў манаскія шлюбы. Брат Альбэрт заснаваў два ордэна – братоў альбэртынцаў і сясьцёр альбэртынак. Цягам свайго жыцьця ён адчыніў шэраг прытулкаў, сіроцкіх дамоў для дзяцей і моладзі, дамы для старых і сьмяротна хворых.
Зь біяграфіяў брата Альбэрта вырысоўваюцца як бы дзьве асобы. З аднаго боку гэта аскет, які прыдумваў для сябе ўсё новыя абмежаваньні, а з другога боку – чалавек з пачуцьцём гумару, які іншых зараджаў аптымізмам і радасьцю.
Аскетызм брата Альбэрта заключаўся, між іншым, у тым, што ён еў тую ж самую ежу, што і ўсе, нягледзячы на тое, што па прычыне рака страўніка яму была неабходная адмысловая дыета. Ён заўсёды езьдзіў трэцім клясам у цягніках (найбольш танныя і самыя невыгодныя).
Адзін малады чалавек узгадаў, што ў 1913 годзе ў перапоўненым цягніку ён сустрэў стоячага брата Альбэрта. 25-годак запрапанаваў яму сваё месца, але сьвяты адмовіўся са словамі: «Я больш моцны чым вы, паколькі ў мяне жалезная нага».
У сваёй хваробе брат Альбэрт быў вельмі церпялівы. Шматразова ў яго былі атакі моцнага болю. Манах прасіў цёплае піцьцё, клаўся на падлозе, пакуль боль не спыняўся, але ніколі не крычаў. Толькі ў апошняй стадыі хваробы ён ня мог стрымацца ад стогнаў. Пра цярпеньне брат Альбэрт калісьці напісаў: «Нават калі б я жыў вякамі, але не цярпеў, то маё жыцьцё не было б патрэбным ні мне, ні маім ордэнам».
Брат Альбэрт памёр з паўсюдным перакананьнем, што гэта сьвяты чалавек. Ён памёр ад цяжкой хваробы (рак страўніка) і цяжкасьцяў жыцьця ў прытулку. Яго пахаваньне 28 сьнежня 1916 году было першым праявам паўсюднага шанаваньня брата Альбэрта. Яго бэатыфікацыя адбылася 22 чэрвеня 1983 году ў Кракаве. Кананізацыя – 12 лістапада 1989 году ў Ватыкане.

2017 год польскім Сэнатам і Эпіскапатам абвешчаныя годам сьвятога брага Альбэрта.

/

Гэта адзін з найбольш незвычайных польскіх сьвятых. Удзельнік Паўстаньня 1863-1864 гадоў, выбітны мастак, які пасьля духоўнага навяртаньня заснаваў два ордэны, а ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў працы з беднымі.

Адам Хмялёўскі нарадзіўся 20 жніўня 1845 году ў Ігаломіі пад Кракавам. Ён паходзіў з беднай сялянская сямʼі, дзе быў выхаваны з моцным пачуцьцём патрыятызму. Адам Хмялёўскі прымаў удзел у Паўстаньні 1863-1864 гадоў. У бітве пад Мэлхавам ён быў паранены, у выніку чаго яму ампутавалі нагу. Каб пазьбегнуць рэпрэсій царскіх уладаў, ён выехаў у Парыж, дзе пачаў вучыцца выяўленчаму мастацтву. Пасьля абвяшчэньня амністыі ў 1874 годзе Адам Хмялёўскі вярнуўся ў краіну. Ён пачаў шукаць новы ідэал жыцьця, што вельмі выразна бачна ў яго карцінах. Карціны Адама Хмялёўскага далі яму славу «польскага Фра Анджэлікі».
Праз некаторы час грошы, заробленыя на продажы сваіх карцін, Адам Хмялёўскі пачаў прызначаць на дапамогу бедным, а яго майстэрня стала прытулкам для бяздомных.

У выніку мастак адмовіўся ад кар’еры і заняўся абагравальняй для бяздомных. З часам Адам Хмялёўскі стаў таксама жыць у прытулку сярод найбяднейшых, каб дапамагаць ім змагацца з галечай ня толькі матэрыяльна, але і маральна.

25 жніўня 1887 году Адам Хмялёўскі ўступіў у ордэн францішканаў і прыняў імя брат Альбэрт. Дакладна праз год ён прыняў манаскія шлюбы. Брат Альбэрт заснаваў два ордэна – братоў альбэртынцаў і сясьцёр альбэртынак. Цягам свайго жыцьця ён адчыніў шэраг прытулкаў, сіроцкіх дамоў для дзяцей і моладзі, дамы для старых і сьмяротна хворых.

Зь біяграфіяў брата Альбэрта вырысоўваюцца як бы дзьве асобы. З аднаго боку гэта аскет, які прыдумваў для сябе ўсё новыя абмежаваньні, а з другога боку – чалавек з пачуцьцём гумару, які іншых зараджаў аптымізмам і радасьцю.

Аскетызм брата Альбэрта заключаўся, між іншым, у тым, што ён еў тую ж самую ежу, што і ўсе, нягледзячы на тое, што па прычыне рака страўніка яму была неабходная адмысловая дыета. Ён заўсёды езьдзіў трэцім клясам у цягніках (найбольш танныя і самыя невыгодныя).

Адзін малады чалавек узгадаў, што ў 1913 годзе ў перапоўненым цягніку ён сустрэў стоячага брата Альбэрта. 25-годак запрапанаваў яму сваё месца, але сьвяты адмовіўся са словамі: «Я больш моцны чым вы, паколькі ў мяне жалезная нага».

У сваёй хваробе брат Альбэрт быў вельмі церпялівы. Шматразова ў яго былі атакі моцнага болю. Манах прасіў цёплае піцьцё, клаўся на падлозе, пакуль боль не спыняўся, але ніколі не крычаў. Толькі ў апошняй стадыі хваробы ён ня мог стрымацца ад стогнаў. Пра цярпеньне брат Альбэрт калісьці напісаў: «Нават калі б я жыў вякамі, але не цярпеў, то маё жыцьцё не было б патрэбным ні мне, ні маім ордэнам».

Брат Альбэрт памёр з паўсюдным перакананьнем, што гэта сьвяты чалавек. Ён памёр ад цяжкой хваробы (рак страўніка) і цяжкасьцяў жыцьця ў прытулку. Яго пахаваньне 28 сьнежня 1916 году было першым праявам паўсюднага шанаваньня брата Альбэрта. Яго бэатыфікацыя адбылася 22 чэрвеня 1983 году ў Кракаве. Кананізацыя – 12 лістапада 1989 году ў Ватыкане.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт