Праблемам сусьветна вядомых турыстычных цэнтраў Эўропы прысьвечаны матэрыял «Сьмерць Вэнэцыі», які выйшаў на старонках сёньняшняга нумару часопісу «Newsweek Polska». Аўтар артыкулу Яцэк Паўліцкі адзначае – зь цягам часу жыць у Вэнэцыі становіцца складаней.
Колькасьць наведвальнікаў павялічваецца з году на год, аднак на прыбытках гэта ніяк не адбіваецца – з 22-х мільёнаў чалавек, што прыехалі ў італьянскі горад цягам мінулага году, толькі каля паловы заставаліся там на ноч. Шмат хто не выпівае нават кавы, зьвяртае ўвагу публіцыст. А вось для мясцовых жыхароў статус турыстычнай Мэккі азначае вялізныя кошты ў крамах ды на рынку нерухомасьці.
Да гэтага варта дадаць забруджваньне вуліц і лагуны. Усе гэтыя праблемы прыводзяць да таго, што кожны год насельніцтва Вэнэцыі зьмяншаецца, у сярэднім, на тысячу чалавек. Тыя ж, хто застаецца, усё часьцей публічна выказваюць сваё абурэньне. На пачатку ліпеня акцыю пратэсту ў горадзе правяла мясцовая асацыяцыя Група 25 Красавіка. Людзі патрабавалі, каб Вэнэцыя ізноў стала нармальным месцам, а не паркам атракцыёнаў для турыстаў.
Паводле назіральнікаў, калі ўлады не ўмяшаюцца, апошнія жыхары пакінуць горад да 2030-га году. У такой сытуацыі спэцыялісты прапануюць чыноўнікам распрацаваць адмысловую праграму. Прыярытэтам павінны стаць наведвальнікі, якіх сапраўды цікавіць гісторыя Вэнэцыі, гатовыя правесьці тут прынамсі некалькі дзён.
Зь вялікімі праблемамі сутыкнулася таксама Барсэлёна. Там з масавым наплывам турыстаў змагаюцца па-свойму. У прыватнасьці, улады забаранілі ствараць новыя гатэлі ды хостэлы ў гістарычным цэнтры каталёнскай сталіцы.

св