Дзьмухавец і вінаграднік выкарыстаны ў кантрацэпцыі для мужчын
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.06.2017 15:43
Навукоўцы выявілі малекулу, якая не дазваляе спэрматазоіду дасягаць неабходнай хуткасьці.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Большасьць экспэртаў, у тым ліку Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, згодныя ў тым, што неабходна распрацаваць нейкі альтэтнатыўны сродак для прэзэрватыва. Гэтая неабходнасьць абумоўлена ў першую чаргу тым, што практычна ўся адказнасьць за кантрацэпцыю ўсё яшчэ ляжыць на жанчынах.
З новай ідэяй выступілі дасьледнікі з Каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Бэрклі. й выклалі яе ў часопісе «Proceedings of the National Academy of Sciences».
Навукоўцы выявілі малекулу, якая не дазваляе спэрматазоіду дасягаць неабходнай хуткасьці й своечасова папасьці ў яйцаклетку.
Ад пэўнага часу вядома, што запаволіць спэрматазоід можна з дапамогай гармонаў, такіх як тэстастэрон, эстраген або гідракарцізон. Аднак увядзеньне гармонаў прыносіць пабочныя эфэкты.
Дасьледнікі з Бэрклі засяродзіліся на двух злучэньнях – прыстымерын і лупеол.
Першы лічыцца эфэктыўным супрацьзапаленчым сродкам, які зьмяшчае, сярод іншага, капуста, клубніца, аліўка, корань дзьмухаўца.
Другі зьяўляецца адным з асноўных кампанэнтаў вінаграднай лазы (Tripterygium wilfordii), якая выкарыстоўваецца тысячы гадоў у Кітаі для лячэньня артрыту.
Дасьледнікі выявілі, што ў лябараторных умовах абодва рэчывы дзейнічалі ў якасьці малекулярнага прэзэрватыва. Рэчыва блякавала спэрматазоіду магчымасьць дасягаць неабходную хуткасьць й своечасова апладніць яйцаклетку. Больш за тое, эфэктыўнасьць расьлінных прэзэрватываў была амаль у 10 разоў большай, чым даступных у цяперашні час прэпаратаў.
Застаецца ня вырашаным, як на практыцы будзе выглядаць гэтая форма кантрацэпцыі. Ці будзе прымяняцца толькі ў мужчын, ці ў якасьці экстранай кантрацэпцыі ў жанчын.
Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле
яс