Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы распрацоўваць бесправадную перадачу электрычнасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2017 16:53
Электрамабілі будуць зараджацца дыстанцыйна падчас язды па шашы.
www.pixabay.com

Загрузка тэлефонаў, пляншэтаў, аўтамабіляў без выкарыстаньня электрычных кабэляў – гэта праект, які распрацоўваюць навукоўцы са Стэнфардзкага ўнівэрсытэта. Яны пабудавалі спэцыяльную мадэль для бесправадной перадачы электрычнасьці. Падрабязнасьці публікуе навуковы штотыднёвік «Nature».

Прататып здаецца даволі простым – на два колы пенапласта накручаны медныя дроты.

Колы заткнутыя на стрыжань і гэта выглядае як вялікая штанга. Адно кола зьяўляецца крыніцай, а другое прыёмнікам энэргіі. Прыёмнік зьмяшчае ў сябе дыёд, які сьвеціць і пацьвярджае, што ток цячэ, нават калі мяняецца адлегласьць паміж крыніцай і прымачом.

Аўтар экспэрымэнту прафэсар Шанхуі Фан сказаў BBC, што гаворка ідзе аб стварэньні сыстэмы бесправадной падачы энэргіі рухомым абʼектам. «Мы спадзяемся, што ў будучыні электрамабілі можна будзе зараджаць такім чынам, падчас язды па шашы».

Дасьледаваньні працягваюцца і на дадзены момант яшчэ не вядома, калі такая сыстэма можа пачаць працаваць на практыцы, а ня толькі ў лябараторных умовах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт