У Польшчы  боль ня лечаць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        25.05.2017 14:39
                    
                                 
                
                
                    У 94% бальніц ня мераюць ступені болю, які адчувае хворы.
                
                
                    
                         foto: pixabay.com
foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Баліць? Гэта ж нармальна, калі чалавек хворы, – гэтак лічыць значная частка мэдыкаў у Польшчы. У выніку ў бальніцах ня лечаць болю, што пацьвярджае апошні даклад Вышэйшай кантрольнай палаты (Najwyższa Izba Kontroli NIK). А падыход да хворых у польскіх шпіталях нечалавечы.
З дакладу вынікае, што ў 94% бальніц ня мераюць ступені болю, які адчувае хворы. У 70% мэдыцынскіх устаноў нават няма працэдур лячэньня болю.
У Польшчы толькі асобы адразу пасьля апэрацый і ў перадсьмяротным стане атрымліваць абязбольваючыя сродкі. Астатнія поўнасьцю залежаць ад настрою мэдычнага пэрсаналу. 34% супрацоўнікаў аховы здароўя ніколі не праходзілі ніякай падрыхтоўкі па лячэньні болю. Процідзеяньне болю не лічыцца часткай лячэньня. Няма выключэньня ў адносінах да дзяцей. Нават да іх мэдычны пэрсанал ставіцца абыякава.
Вышэйшая кантрольная палата рэкамэндуе ўвесьці лячэньне болю ў праграму навучаньня студэнтаў усіх мэдыцынскіх унівэрсытэтаў у Польшчы і абавязковыя стандарты лячэньня болю ў клініках і шпіталях.
Dziennik.Gazeta Prawna/яс