Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адсьвяткавалі Дзень незабудкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.05.2017 08:10
  • Дзень незабудкі.mp3
Яго заснавальнікам быў журналіст Першай праграмы Польскага радыё Анджэй Залеўскі.
pixabay.com

На гэтым тыдні палякі адзначалі Дзень незабудкі. Яго заснавальнікам быў журналіст Першай праграмы Польскага радыё Анджэй Залеўскі. Ён хацеў зьвярнуць увагу на пытаньне аховы навакольнага асяродзьдзя і захаваньня біялягічнай разнастайнасьці Польшчы.

Анджэй Залеўскі разам са слухачамі прыйшоў да высновы, што калі галяндцы маюць туліпаны, ангельцы – хіяцынты, французы – нарцысы, а цірольцы – эдэльвейсы, то чаму палякі ня могуць мець сваёй кветкі. І тады паявілася ідэя, каб гэта была незабудка, паколькі польская прырода зьяўляецца цудоўная і нязьнішчаная. Сёлета Дзень незабудкі сьвяткаваўся 16 раз.

Анджэй Залеўскі памёр некалькі гадоў таму, але захавалася архіўнае выказваньне зь яго выказваньнем пра Дзень незабудкі.

А. Залеўскі: Я вельмі рады, што Дзяржаўныя лясы падтрымалі ідэю стварыць сьвята польскай незабудкі. Ужо дзесяць гадоў мы папулярызуем гэтую ідэю, павольна, але ўсё ж. Праціўнікі ідэі казалі нам, што палякаў не ўдасца пераканаць. А я цешуся, што ў дадзены момант 800 школаў і 15 гарадоў у цэлай Польшчы актыўна далучыліся да сьвяткаваньня. З гэтага месца мы павінны разьнесьці па цэлай Польшчы павагу да лясоў, павагу да прыроды, тое, што мы – часьціца гэтай прыроды. Гэтая кветка павінна нас вучыць ня толькі паважаць прыроду, але таксама любові і сардэчнасьці ў стасунках з людзьмі, памяці пра сям’ю, краіну, айчыну.

Сёлета Дзень незабудкі праходзіў пад лёзунгам “Лес – добрае суседзтва”. Арганізатары паказалі, што ў лесе ёсьць цікавага, што лес – гэта добрае месца адпачынку.

Лясьнік Эдыта Навіцка, адна з арганізатарак сьвяткаваньня, узгадвае пра адну з міжваенных традыцый.

Э. Навіцка: У міжваенны пэрыяд існавала такая цудоўная традыцыя высылаць адзін адному паштоўкі з незабудкамі, што было доказам памяці, сардэчнасьці, любові. Незабудка – не забывай. Не забывайма пра лясы, пра павагу да іх, пра памяць аб чысьціні ў іх. Незабудкі нагадваюць, што трэба быць сардэчным.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт