Кляштар камэдулаў у Віграх
Архітэктурна-ляндшафтная жамчужына Сувальшчыны.
Калі Вы будзеце на Мазурскім паазер’і, на паўночным усходзе Польшчы, я раю Вам наведаць Сувальшчыну, у прыватнасьці ваколіцы Нацыянальнага вігерскага парку (Wigierski Park Narodowy) і вёску Вігры(Wigry), дзе разьмяшчаецца кляштар камэдулаў. Комплекс кляштарных будынкаў асабліва маляўніча разьмешчаны на ўзгорку над возерам Вігры.
Яшчэ ў часы князя Вітаўта на высьпе быў пабудаваны паляўнічы двор, разбудаваны ў часы Ўладзіслава IV. Рэгіён возера Вігры быў улюбёным месцам паляваньня польскіх каралёў. Сюды прыяжджалі, сярод іншага, Уладзіслаў Ягайла й Жыгімонт Аўгуст.
У 1667 годзе кароль Ян Казімір ахвяраваў выспу з пабудовамі, навакольныя возеры й вялікі кавалак лесу закону камэдулаў. Законьнікі прыбылі ў Вігры на наступны год і стварылі ў гэтым месцы сваю сядзібу. Яны пабудавалі капліцу, касьцёл і неабходныя гаспадарчыя пабудовы.
Аднак у 1671 годзе велізарны пажар зьнішчыў драўляныя будынкі на высьпе. У 1694 годзе законьнікі пачалі будаваць новы кляштарны комплекс з гаспадарчымі пабудовамі гэтым разам з цэглы. Спачатку архітэктурны праект комплексу распрацаваў італьянскі архітэктар Пётр Пуціні (Piotr Putini).
Будаўнікі спалучылі выспу з сушай дамбай, умацавалі яе, паднялі вышэй і ўрэгулявалі. На дзьвюх тэрасах вышынёй у 11 і 16 мэтраў над узроўнем возера ўзьніклі цагляныя будынкі. Гэта быў касьцёл, рэфэкторыюм, а таксама 12 дамоў пустэльнікаў (эрэмітаў), капліца канцлера ордэну, якую называлі таксама каралеўскім домам, вежа з гадзіньнікам і іншыя.
У архітэктурным комплексе дамінуючым элемэнтам быў касьцёл у стылі барока, будаўніцтва якога працягвалася амаль паўстагодзьдзя. Сьвятыня была разьмешчаная ў заходняй частцы вышэйшай тэрасы. Яна мела двухпавярховыя вежы ўвенчаныя купаламі. Багаты інтэр'ер касьцёла ўпрыгожвалі 9 алтароў, у асноўным у стылі ракако з сярэдзіны XVIII стагодзьдзя.
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1796 годзе прускія акупанты канфіскавалі багатую маёмасьць камэдулаў. Законьнікі былі вымушаныя зьехаць у Беляны (Bielany) ля Варшавы. У 1800 годзе вігерскі касьцёл стаў сядзібай біскупа. 23 гады пазьней сядзіба дыяцэзіі была перанесеная ў Сэйны (Sejny), а вігерскі касьцёл стаў звычайнай парафіяльнай сьвятыняй. З таго часу пачалося паступовае зьбядненьне й зьнішчэньне аб'екта.
У розныя пэрыяды зь вігерскага касьцёла ў іншыя парафіі, у тым ліку ў Сувалкі (Suwałki), была вывезеная значная частка абсталяваньня. Аднак найбольш пашкоджаньняў нанесьлі абедзьве вoйны.
Пасьля Першай сусьветнай вайны пачаліся работы па рэканструкцыі зьнішчанага комплексу. Быў адбудаваны, між іншым, касьцёл, рэфэкторыюм і адзін дом пустэльніка. Інтэр'ер царквы не ўдалося аднавіць. Пачалася новая вайна, а разам зь ёй новыя зьнішчэньні. Аднак ужо ў першыя гады пасьля вайны пачалася адбудова й паступовая рэканструкцыя кляштарнага комплексу.
У цяперашні час рэканструяваныя касьцёл, дамы пустэльнікаў, рэфэкторыюм, дом брамніка, капліца й вежа з гадзіньнікам, а таксама дом канцлера. Надалей вядзецца праца па рэканструкцыі ўнутранай часткі сьвятыні й па ўмацаваньні падпорных сьцен.
Касьцёл адкрыты для наведвальнікаў. У яго падвале пакояцца астанкі першага вігерскага біскупа, выдатнага прапаведніка ксяндза Францішка Карповіча (Franciszek Karpowicz) і двух законьнікаў-камэдулаў. Адноўленыя дамы пустэльнікаў і іншыя аб'екты выкарыстоўваюцца ў якасьці курорта.
Падчас прыгожага надвор’я з вышэйшай тэрасы кляштарнай выспы можна палюбавацца цудоўным ляндшафтам возера Вігры. Ля падножжа кляштарнага ўзвышша знаходзіцца Мазурскі порт.
mazury.info.pl/pl.wikipedia.org/аз

Photo:Polimerek - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0