Лякальны патрыятызм на калготках (ФОТА) 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        20.04.2017 15:00
                    
                                 
                
                
                    Жанчыны могуць падкрэсьліць лякальны патрыятызм носячы калготкі з узорамі, зьвязанымі з Варшавай і Лодзьдзю.
                
                
                    
                         photo: gabriella.pl
photo: gabriella.pl
                     
                
                
                
               
                
                          
Puls Biznesu
Жанчыны могуць падкрэсьліць свой лякальны патрыятызм носячы на нагах калготы з узорамі, зьвязанымі з Варшавай і Лодзьдзю. Лодзінская фірма па вытворчасьці калгот Gabriella пераконвае, што лякальнымі прадуктамі могуць быць таксама калготы. Бажэна і Дарыюш Крайдове, уладальнікі фірмы, жывуць і працуюць у Лодзі. Горад з тэкстыльнай тоеснасьцю натхніў іх стварыць лякальную марку “Лодзінскія райтузы”. Ідэя вельмі спадабалася кліентам, таму Крайдове вырашылі пашырыць вытворчасьць і распаўсюдзіць яе на іншыя гарады. Такім чынам паявіліся “Сталічныя райтузы”.
Ідэя заключаецца ў тым, каб узоры на калготах прадстаўлялі тыповыя для Варшавы і Лодзі месцы ці сымбалі, напрыклад, варшаўскую русалку ці Палац культуры. “Мы тыднямі распрацоўвалі ўзоры, каб на калготах быў перададзены дух гораду”, - прызнаюць Крайдове.
У будучыні лякальныя калготы паявяцца і ў іншых гарадах Польшчы.
 Puls Biznesu: Жанчыны могуць падкрэсьліць свой лякальны патрыятызм носячы на нагах калготкі з узорамі, зьвязанымі з Варшавай і Лодзьдзю.
Лодзінская фірма па вытворчасьці калготак Gabriella пераконвае, што лякальнымі прадуктамі могуць быць таксама калготкі. Бажэна і Дарыюш Крайдове, уладальнікі фірмы, жывуць і працуюць у Лодзі. Горад з тэкстыльнай тоеснасьцю натхніў іх стварыць лякальную марку “Лодзінскія райтузы” (Łódzka Rajtuza).
Ідэя вельмі спадабалася кліентам, таму Крайдове вырашылі пашырыць вытворчасьць і распаўсюдзіць яе на іншыя гарады. Такім чынам паявіліся “Сталічныя райтузы” (Rajtuza Stołeczna).
Ідэя заключаецца ў тым, каб узоры на калготках прадстаўлялі тыповыя для Варшавы і Лодзі месцы ці сымбалі, напрыклад, варшаўскую русалку ці Палац культуры. “Мы тыднямі распрацоўвалі ўзоры, каб на калготках быў перададзены дух гораду”, - прызнаюць Крайдове.
У будучыні лякальныя калготкі паявяцца і ў іншых гарадах Польшчы.
ав