Logo Polskiego Radia
Print

Сэрыялы ствараюць памылковы вобраз рэчаіснасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2017 12:50
Паліцыянты адкрыта кажуць пра праблемы, якія яны маюць у сувязі з сэрыяламі, напрыклад, амэрыканскімі.

Polska The Times: Грамадзянін глядзіць сэрыял, а потым зьдзіўляецца, што рэчаіснасьць не такая, як у фільме. Выданьне зьмяшчае размову з Яаннай Стоер-Паляньскай, спэцыялісткай па крыміналістыцы з Кракава, якая расказвае пра ўплыў сэрыялаў на гледачоў.

Яна расказвае, што паліцыянты адкрыта кажуць пра праблемы, якія яны маюць у сувязі з сэрыяламі, напрыклад, амэрыканскім фільмам «CSI». Палякі аказваюцца пад моцным уплывам падобных сэрыялаў. Яны думаюць, што цяжкасьці польскай паліцыі са знаходжаньнем злачынцаў зьвязаныя з коштамі. Калі б не фінансавыя складанасьці, то можна зрабіць усё.

«У сэрыялах адзін паліцыянт вядзе справу ад пачатку да канца – ад збору ўлік да суду. У рэальнасьці ўсё інакш», – гаворыць Яанна Стоер-Паляньска. Паводле яе, 45 хвілін сэрыяла стварае вельмі памылковы вобраз паліцыі. «Гледачам здаецца, што ў кожным сьледзтве абавязкова павінна быць эфэктна выкарыстаная нейкая субстанцыя, якая сьвеціцца, ці прылада, якая пішчыць. І злачынца адразу знойдзены».

Экспэртка тлумачыць, што гэта гэтак званы эфэкт CSI. «Людзі бачаць працу экспэртаў у лябараторыі, якая ў такім сэрыяле выглядае як сапраўдная. Таму яны чакаюць, што ў рэчаіснасьці паліцыя нешта такое зробіць. Застаецца пытаньне, ці функцыянэры маюць такія магчымасьці і ці для гэтага ім хопіць 45 хвілін, як у адной сэрыі сэрыялу», – канстатуе Яанна Стоер-Паляньская, спэцыялістка па крыміналістыцы з Кракава.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт