Кабінэт старажытнага хірурга знайшлі польскія архэолягі на Кіпры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        05.01.2017 08:06
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Кабінэт старажытнага хірурга.mp3
                                        
                    Набор хірургічных інструмэнтаў дасьледчыкі знайшлі ў Нэа Пафасе.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: www.pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Набор хірургічных інструмэнтаў з бронзы й жалеза знайшлі дасьледчыкі з Інстытута архэалёгіі Ягелёнскага ўнівэрсытэта ў разбураным портыку, якому больш за 2 тысячы гадоў у Нэа Пафасе на Кіпры. Дасьледчыкі мяркуюць, што там знаходзіўся кабінэт доктара. Сярод інструмэнтаў, якія былі знойдзеныя палякамі, ёсьць доўгая лыжачка, абцугі й інструмэнты, якія хутчэй за ўсё выкарыстоўваліся для фіксацыі зламаных касьцей.
Першапачаткова інструмэнты зьмяшчаліся ў скрынцы з бронзы, але ад яе засталіся толькі рэшткі.
У другім памяшканьні дасьледчыкі выявілі сярод іншага дзьве цалкам добра захаваныя шкляныя й і дзьве керамічныя алейныя лямпы.
Навукоўцы лічаць, што портык абваліўся ў выніку землятрусу. Адзін з самых вялікіх у той час меў месца ў 126 годзе і быў запісаны ў пісьмовых крыніцах. Портык ніколі ня быў адноўлены, «і таму знойдзеныя рэчы захаваліся ў такім добрым стане», – кажа кіраўнік раскопак,Ю прафэсар Яўдоксія Папуці-Ўладыка зь Ягелёнскага ўнівэрсытэта.
Гэта быў ужо шосты сэзон кракаўскай экспэдыцыі ў Пафас, якая рэалізуецца ў межах праекту «Paphos Agora Project». Дасьледаваньне стала магчымым дзякуючы фінансаваньню з гранта MAESTRO Нацыянальнага навуковага цэнтра.
Пафас зьяўляецца адным з самых важных архэалягічных помнікаў на Кіпры. У грэка-рымскія часы горад быў сталіцай выспы. На працягу некалькіх гадоў палякі даказалі, што існуючыя публікацыі аб пачатках і разьвіцьці горада Пафас зьмяшчаюць памылкі. Дзякуючы архэалягічным знаходкам польскіх дасьледчыкаў стала вядома, што гісторыя Пафаса пачалася на 200 гадоў раней, чым дагэтуль меркавалася.
яс
Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле