Хрысьціянства можа быць заклікам да гераізму
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.12.2016 10:35
На сьвеце гіне ўсё больш людзей, якія вераць у Езуса Хрыстуса.
www.pixabay.com
Нараджэньне Божага сына – гэта гісторыя пра любоў і прабачэньне – чытаем у выданьні «Polska The Times». «У Эўропе мы пра гэта забылі, але хрысьціянства – таксама заклік быць гераічным», – адзначае манах з ордэну дамініканцаў Павал Крупа. У Эўропе вернікі адчуваюць сябе бясьпечна, ніхто не забівае іх толькі таму, што яны – хрысьціяне, але на сьвеце гіне ўсё больш людзей, якія вераць у Езуса. Дарэчы, яшчэ ня так даўно і на эўрапейскім кантынэнце сьвятароў забівалі за іх веру, напрыклад, гітлераўцы або камуністы. Калядная вячэра – добрая нагода, каб пра гэта прыгадаць.
Фундамэнтам калядных сьвятаў зьяўляецца іх рытуалізм, паўтаральнасьць. Гэты рытуал дазваляе нам зразумець і пачуць, што Бог сапраўды нас любіць. Любоў – гэта жэсты. Сьвядомасьць, што мяне любяць, і што я магу любіць іншых – гэта падстава сьвятаў.
У Францыі ці іншых краінах, дзе жыве шмат мусульман, хрысьціяне часам адчуваюць сябе пад пагрозай, калі даведваюцца, напрыклад, што дзесьці, як у касьцёле ў францускай Нармандыі, ісламіст забіў ксяндза. У Польшчы мусульман вельмі мала, ніхто хрысьціянам не прыстаўляе нож да горла. Але нагод да гераічных паступкаў дастаткова шмат. «На пачатак давайце паспрабуем запрасіць на калядную вячэру сваячку, якой ніхто ня любіць», – падсумоўвае гутарку дамініканец Павал Крупа.
Polska The Times/нг