Logo Polskiego Radia
Print

Прадаліся дзеля славы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.10.2016 10:22
Гэта пра зорак, якія гатовыя зьесьці вужа, або з падрабязнасьцямі расказаць пра інтымныя справы.
Вокладка №41 тыднёвіка "WPROST"Вокладка №41 тыднёвіка "WPROST"

Гаворка ідзе пра зорак, якія гатовыя зьесьці вужа, з падрабязнасьцямі расказаць пра інтымныя справы, або са сьлязьмі ўспамінаць цяжкія хвіліны свайго жыцьця. Людзі гэта купляюць, папулярнасьць зорак расьце, і разам з гэтым расьце памер рэклямных кантрактаў. Пра тое, як «прадаюцца» польскія зоркі, расказвае тыднёвік «Wprost».

Яана Крупа, мадэль і вядучая вельмі папулярнай праграмы «Топ Мадэль» расказала ў праграме "Ў галощных ролях" пра сэксуальныя праблемы свайго мужа.

Вельмі добра прадаецца таксама цяжарнасьць акторак. Тым больш, што для цяжарных працы не хапае, а зарабляць трэба. Вельмі добра тады паказацца ў газэце, у інтэрнэце, а найлепш на тэлебачаньні. Зоркі паказваюць, як будучая мама выбірае вопратку для маленства, рыхтуе пакой, прымае вітаміны для цяжарных. Зоркі спадзяюцца, што гэта прывядзе да падпісаньня рэклямнага кантракту, або прынясе падарункі ад спонсараў. Калі цяжарнасьці недастаткова, можна падзяліцца падрабязным апісаньнем родаў, як гэта зрабіла акторка і жонка дырэктара аднаго з варшаўскіх тэатраў Наташа Ўрбаньска.

Так сама як пачатак жыцьця, добра прадаецца яго канец. Зоркі ахвотна расказваюць пра страту блізкага чалавека. Вакалістка Эдыта Гурняк (Edyta Górniak) паставіла ў Facebook відэа, як яна плача пасьля сьмерці свайго мэнэджэра.

Паводле аглядальнікаў жыцьця зорак, цяпер мода на скандалы праходзіць, яны становяцца нуднымі. Усё лепш прадаецца шчырасьць, натуральнасьць і добразычлівасьць. Сёньня народ ўжо ведае, паводле якіх прынцыпаў дзейнічае шоў-бізнэс і замест скандалаў шукае сэнсу.

Зоркі, зь якімі зьвязаныя кранальныя гісторыі, выйграюць у СМІ. Усе спачуваюць і любяць акторку Эву Блашчык (Ewa Błaszczyk), якая змагаецца за выздараўленьне дачкі ў коме і іншых дзяцей у такой жа сытуацыі. Пазытыўныя эмоцыі выклікае актор Ежы Штур (Jerzy Stuhr), які шчыра расказвае пра сваю барацьбу з ракам.

Зоркі вельмі патрэбныя грамадзтву, патрэбныя такія асобы, якія знаходзячыся на вяршынях, адлюстроўваюць жыцьцё звычайных людзей.

Wprost/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт