Logo Polskiego Radia
Print

Як беларусы на канцэрт «Brutto» ў Польшчу езьдзілі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.09.2016 19:02
  • brutto.mp3
«Магчыма, беларусы едуць на канцэрт за тым, чаго ім не хапае на радзіме, а менавіта духа свабоды».
Яраслаў (зьлева) і Антон (справа) падчас аднаго з этапаў свайго падарожжа Яраслаў (зьлева) і Антон (справа) падчас аднаго з этапаў свайго падарожжа

У адным з клюбаў заходнепольскага гораду Ўроцлаў даў канцэрт вядомы беларускі гурт «Brutto». Каманда выступіла ня толькі перад польскімі гледачамі: на вечарыну прыехалі таксама й прыхільнікі гурту з самой Беларусі, праехаўшы ў адзін бок некалькі соцень кілямэтраў у адзін бок.

Наш журналіст Валеры Саўко запрасіў у студыю двух фанаў «Brutto», якія за камандай праехалі палову Беларусі й цэлую Польшчу з усходу на захад. Гэта студэнты зь Менску Яраслаў Клімашэўскі й Антон Каляга.

На канцэрце было шмат беларусаў, а іх можна было пазнаць па вышымайках і бел-чырвона-белых сьцягах, кажуць хлопцы. «Працэнтаў 90-а публікі – гэта былі беларусы», – зазначаюць студэнты. Але на выступленьне прыйшлі таксама ўкраінцы, якіх можна было пазнаць па жоўта-блакітнай сымболіцы, ды палякі.
«Мне пашанцавала стаяць каля групы палякаў, і калі б я ня чуў польскую мову, то б падумаў, што гэта беларусы, бо яны гучна падпявалі, а адзін з палякаў вельмі моцна проста адрываўся й радаваўся кожнаму твору», – гаворыць Антон.


А чаму прыхільнікі «Brutto» езьдзяць за камандай на канцэрты ў іншыя краіны?
Яраслаў лічыць, што адказ на пытаньне просты: «Бо забароненыя рэчы больш вабяць чалавека. Вядома ж, якія адносіны ўладаў да «Brutto». Магчыма, беларусы едуць на канцэрт за тым, чаго ім не хапае на радзіме, а менавіта духа свабоды».


У інтэрвію хлопцы таксама дзеляцца ўражаньнямі пра вандроўку па Польшчы, апавядаюць пра тое, што трэба зрабіць, каб палякі й беларусы лепш адзін аднаго пазналі, а таксама даюць парады наконт таго, як бюджэтна падарожнічаць. Нагадаем, ім удалося купіць білет на аўтобус Варшава-Менск усяго за 50 эўрацэнтаў (так, так: пяцьдзесят эўрацэнтаў!).

поўнае інтэрвію ў далучаным гукавым файле

фота: А.Каляга/Я.Клімашэўскі/В.Саўко

На
На фоне славутага варшаўскага Палаца культуры й навукі

Чыгуначная
Чыгуначная станцыя Беласток

Уроцлаў
Уроцлаў называюць "горадам мастоў", а таксама "польскай Венэцыяй"

Апошні
Апошні этап польскага падарожжа: у гасьцях у Варшаве


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт