20,5% выпускнікоў не здалі іспытаў на атэстат сталасьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        06.07.2016 15:11
                    
                                 
                
                
                    Часьцей за ўсё прычынай правалу быў экзамен па матэматыцы.
                
                
                    
                         pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Кожны пяты выпускнік сярэдняй школы ў Польшчы ня здаў іспытаў на атэстат сталасьці – паведамляе «Gazeta Wyborcza». Вынікі экзамэнаў павінны былі быць апублікаваныя апоўначы, але некаторыя маладыя людзі скардзіліся, што ўдалося ім увайсьці на сайт экзамэнацыйных камісій толькі а 5 раніцы.
79,5% здаючых атрымала пазытыўны вынік. 15 адсоткаў праваліла толькі адзін іспыт, і зможа пісаць паўторна экзамэн у жніўні. Іншыя змогуць здаваць толькі праз год, паколькі яны праваліліся на больш, чым адным прадмеце. Часьцей за ўсё выпускнікам не ўдавалася здаць матэматыку. Катастрофы, як у мінулым годзе, не было, – адзначае настаўнік матэматыкі Дарыюш Кульма. Хаця, на ягоную думку, іспыты былі адносна простыя, і таму больш вучняў павінна было іх здаць.
Сёлетнія выпускнікі ўпершыню ў гісторыі атрымалі права рабіць здымкі прац, якія можна прагледзець пасьля праверкі. Калі яны вырашаць, што вынік выклікае іх сумневы, то могуць зрабіць фатаграфію працы, каб кансультавацца з настаўнікам і ўнесьці заяву аб паўторнай праверцы. Дзякуючы здымкам працэдура будзе больш простай.
Gazeta Wyborcza/нг