Logo Polskiego Radia
Print

Польскія WAGs

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.06.2016 12:08
Гэта як правіла стройная і сэксоўная брунэтка, якая спрабуе заваяваць мадэльны бізнэс.
Анна ЛевандоўскаАнна ЛевандоўскаPolska The Times/Facebook

Polska The Times” таксама закранае тэму футболу, але яе прыгажэйшы бок. Выданьне піша пра жонак футбалістаў. Польскія WAGs (з ангельскай мовы Wives And Girlfriends – жонкі і дзяўчыны футбалістаў) трымаюцца разам. Другая палавінка спартоўца выглядае як правіла так: гэта стройная і сэксоўная брунэтка, якая спрабуе заваяваць мадэльны бізнэс.

Меркаваньнем Сары Манэі, жонкі Артура Боруца, вельмі нялёгка быць жонкай футбаліста. Спартоўцы часта выяжджаюць на матчы, а іх жанчыны застаюцца адны дома. Мужы мяняюць месцы працы, жонкам прыходзіцца прывыкаць да новага горада або і краіны. Акрамя гэтага, стрэс, зьвязаны з рознымі паводзінамі заўзятараў. Але гэта ў нейкай ступені кампэнсуюць жанчынам слава і заробкі мужа (пра што жонкі футбалістаў ужо так ахвотна не расказваюць у інтэрвію). А заробкі даходзяць да соцен тысяч злотых у тыдзень.

Каралевай польскіх WAGs зьяўляецца, бясспрэчна, жонка капітана зборнай краіны Робэрта Левандоўскага Анна Левандоўска. Іх называюць “польскімі Бэкхэмамі”. У Ані ідэальная фігура, доўгія густыя валасы і прыгожы твар. Прыгажосьць – не адзіны дар, які Аня атрымала ад Бога. Гэта таксама разумная і кемлівая жанчына. Яна – ня толькі дадатак да свайго багатага мужа. Перад тым, як пазнаёміцца з Робэртам, Аня займалася прафэсійным спортам – каратэ. Шмат разоў была чэмпіёнкай Польшчы, а таксама Эўропы і сьвету. Так што звычайнай польцы цяжка атаесамлівацца са слаўнай Аннай. Таму ўсё памылкі апошняй, нават самыя дробныя, адразу пахоплівае бульварная прэса. Аднак яна застаецца ўпэўненай у сабе нават калі тысячны раз чуе: гэта толькі дурненькая жонка футбаліста.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт