Logo Polskiego Radia
Print

Адзін Рэйх, адзін пісьменьнік

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.01.2016 15:18
«Mein kampf» павінен быў быць бэстсэлерам, які павінен быў зрабіць Адольфа Гітлера вядомым пісьменьнікам.
Wikimedia Commons/Anton Huttenlocher

Аднак яна аказалася абавязковай кнігай для мільёнаў немцаў пасьля таго, як яе аўтар стаў дыктатарам.

Вяртаньне «Mein kampf» на паліцы кнігарняў выклікала пратэсты. У прыватнасьці габрэйскіх колаў. Перавыданьне стала магчыма ў выніку заканчэньня аўтарскіх правоў на кнігу, якія належалі ўраду Баварыі. Каб супакоіць настроі, нямецкія гісторыкі падрыхтавалі абшырную распрацоўку з тлумачэньнем кантэксту амаль кожнага сказа, які 92 гады таму прадыктаваў Гітлер.

Летам 1924 году Гітлер стаў найбольш вядомай палітычнай асобай у Нямеччыне. У турме ў баварскім Лянсбэргу наведвалі яго натоўпы гасьцей, а на выбарах у Рэйхстаг Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя НСДАП атрымала амаль 2 млн галасоў. Гэта яшчэ больш пераканала Гітлера, што мюнхэнскі путч, за які ён сядзеў у турме, меў сэнс. І тады нарадзілася ідэя запісаць на паперы нацыянал-сацыялістычную дактрыну. Гітлер няспынна марыў аб мастацкай карʼеры, якую яму не ўдалося ажыцьцявіць, паколькі яго не прынялі ў Венскую акадэмію мастацтваў. «Калі не ўдалося з мастацтвам, то магчыма атрымаецца стаць славутым пісьменьнікам», – марыў Адольф Гітлер. І з гэтай думкай ён загадаў Рудальфу Гесу натаваць свае залатыя думкі пра сусьветную змову габрэйскіх капіталістаў.

Энтузіязм не ішоў у пары з талентам. Гітлер быў дасканалым выступоўцам, аднак палымяная прамова – гэта нешта іншае, чым некалькі сотняў старонак друкаванага тэксту. Было ў ім мноства сінтаксічных і граматычных памылак.

Шэф партыйнага выдавецтва Эгэр-Вэрляг Макс Аман даручыў працу над тэкстам «Mein kampf» ажно сямі рэдактарам, а Гітлер адстойваў кожны свой сказ. У выніку кніжка замест восеньню 1924 году зьявілася ў кнігарнях толькі ў наступным годзе.

Wprost/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт