- Ён некалькі разоў завалок дахаты тыф, іншы раз яго амаль што не забіла амёба. Частку нагі яму зьелі глісты. Тата нам паказваў дзіркі ў целе, але гэта і так нас не адпалохала ад вандровак, – расказвае сын Аркадзія Фідлера (Arkady Fiedler- рэд.). «Ва ўсіх Фідлерах сядзіць штосьці такое, што нам не дазваляе стаяць на месцы», – кажа патомак вялікага польскага вандроўніка.
Па сьвеце падарожнічае ўжо трэцяе пакаленьне Фідлераў. – Я ня ведаю, ці гэта гены нас так гоняць. Хутчэй за ўсё выхаваньне, – спрабуе ўгадаць Аркадзь Фідлер, сын таго славутага Аркадзія, які нарадзіўся ў 1894 годзе, пражыў дзьве Сусьветныя войны, зладзіў 30 паходаў і напісаў больш за 30 кніжак, якія разышліся па ўсім сьвеце.
- У яго была харызма. Ён быў правадыром сям’і. Заўсёды прысутны. Быў, калі нават яго не было – узгадвае дзеда Аркадзь. – Ён на нас глядзеў са сьцен: стаяў пад баабабам, або з малпачкай на плячы на здымку з выспы Мадагаскар, Таіці або Пэру. Дом запаўнялі памяткі з паездак: маскі, татэмы, там-тамы, выпханы кайман, валахатыя павукі-птушкаеды. Калі мы не выяжджалі, то і так быццам бы падарожнічалі па сьвеце, – кажа ўнук. Яму 39 год і ён вельмі падобны да дзеда. Калі б ён згаліў бараду, быў бы зусім як ён – ідэнтычныя рысы і позірк. Нават іх лёс падобны.
Дзеда Аркадзія ў саракавыя гады лёс закінуў у Вялікабрытанію, там ён сустрэў Марыю, грамадзянку Вялікабрытаніі з італьянскімі каранямі, ажаніўся. Унук Аркадзія таксама працаваў у Лёндане. Там ён сустрэў Наx, грамадзянку Выспаў з азіяцкімі каранямі, ажаніўся.
Калі пасьля вайны дзед Аркадзь зьбіраўся вяртацца ў Польшчу, знаёмыя зьдзіўляліся, адгаворвалі. Марыя ня ведала польскай мовы, але ён, Аркадзь Фідлер, упёрся, купіў катэдж недалёка Познані, прывёз жонку і дзяцей. Потым часта іх там пакідаў і ехаў у сьвет.
Унук таксама: жонка ня ведае польскай мовы, але Аркадзь малодшы ўгаварыў яе кінуць Лёндан і пераехаць у той жа родны катэдж у мясцовасьці Пушчыкова. І цяпер ён таксама пакідае сваю жонку з двума дзецьмі, калі едзе ў сьвет.
Шырэй пра Аркадзія Фідлера, яго вандроўкі і вандроўкі яго насьледнікаў распавядае Newsweek.
Newsweek/яс