Агляд тыдня ад У.Падгола
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.09.2015 14:45
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Улаховіч пераконваў на гэтым тыдні настаўнікаў, што ў аснове беларускасьці ляжыць рускасьць.
                
                
                    
                         Уладзімір ПадголБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Уладзімір ПадголБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Лукашэнка ў сваёй праграме засяроджваецца на незалежнасьці й заяўляе: «Беларусь заўсёды будзе свабоднай і незалежнай. У гэтым я бачу сваю галоўную і найважнейшую задачу», а паралельна расейцы плянуюць разьмясьціць у Беларусі сваю авіябазу. Лукашэнка й кіраўніцтва краіны маўчаць як рыбы і ніяк не рэагуюць на гэтыя пляны Крамля. Адначасова беларускія вайскоўцы ваююць разам з расейцамі на палігонах у Ленінградзкай вобласьці, у Пскове, а да таго ж на саміце АДКБ Лукашэнка разглядаў варыянты абароны краінаў чальцоў АДКБ ад войскаў «афганскіх патрыётаў».
Гайдукевіч уразіў тым, што дзячыў Лукашэнку за ўсё добрае, што той зрабіў.
Улаховіч пераконваў на гэтым тыдні настаўнікаў, што ў аснове беларускасьці ляжыць рускасьць.
30 хвілін выступу Караткевіч – гэта выступ пачаткоўца ў палітыцы, які праслухаў зь дзесятак сэмінараў, правёў нейкія трэнінгі й выйшаў на відэакамэру, якую павінны глядзець 30 сэмінарыстаў. Не было душы, не было болю.
Ніводзін з кандыдатаў на прэзыдэнта не прэзэнтаваў сапраўдныя прэзыдэнцкія якасьці, якія могуць выратаваць краіну.
Гэтыя і іншыя камэнтары менскага агдядальніка Ў.Падгола ў далучаным файле