Logo Polskiego Radia
Print

Паляк ўзышоў на Монблан за 6 гадзін

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.07.2015 11:40
Польскаму спартоўцу Яцэку Жэбрацкаму спатрэбілася ўсяго 6 гадзін, каб узысьці на вышыню 4810 мэтраў.

gopr-podhale.pl
gopr-podhale.pl


Польскі альпініст ўзышоў на Монблан за 6 гадзін. Гэта самае хуткае ў гісторыі польскага спорту узыходжаньне на пік вышынёй 4810 мэтраў.


Рэкорд пабіў Яцэк Жэбрацкі - аматар скi-альпінізму (спалучэньне альпінізму з горнымі лыжамі), па прафэсіі - працаўнік горнай выратавальнай службы.

Каб прайсьці па маршруце ад вёскі Лез-Уш на вяршыню Монблан, дасьведчанаму турысту спатрэбяцца 3 дні. Яцэк Жэбрацкі пераадолеў гэты шлях цяхам паўдня, маючы пры сабе мінімальную колькасьць неабходных рэчаў.

Рэкордны час узыходжаньня на Монблан на сёньня складае 5 гадзін. Столькі спатрэбілася Кіліяну Джарнэту на заваяваньне вяршыні, аднак ён іншоў па іншым маршруце, які пачынаецца ў Шамоні.

эб

tags: спoрт
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт