Аліна Талай стала 6-й у Осла
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
16.06.2015 18:11
Аліна Талай заняла 6-е месца ў бар'ерным спрынце на 6-м этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла.
belta.by
Беларуская спартоўка Аліна Талай заняла 6-е месца ў бегу на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі на 6-м этапе лёгкаатлетычных спаборніцтваў сэрыі "Брыльянтавая ліга", якія прайшлі ў нарвэскім Осла.
Аліне Талай не ўдалося наблізіцца да свайго асабістага рэкорднага рэзультату на кароннай дыстанцыі. Яна перасекла фінішную рысу праз 13,18 сэкунды пасьля старту. Наперадзе беларускі было пяць прадстаўніц ЗША, прычым Джэквэлін Ковард, якая заняла 5-е месца, паказала анаягічны з Алінай вынік. Выйграла забег Джэсьмін Стоўэрс (12,84 сйк). Яна ж зьяўляецца ўладальніцай лепшага ў сьвеце выніку гэтага сэзону ў жанчын на стамэтроўцы з бар'ерамі (12,35 сэк). Разам са Стоўэрс на п'едэстал гонару ўзьняліся Брыяна Ролінс (12,84 сэк; 2-е месца) і Куін Харысан (13,02 сэк; 3).
Мінулы раз Аліна Талай выступала на 4-м этапе "Брыльянтавай лігі" ў Рыме, дзе на той жа дыстанцыі стала 4-й, паўтарыўшы свой асабісты рэкорд (12,70 сэк).
Пасьля шасьці этапаў беларускія спартоўцы пакуль не зараблялі ачкоў у залік розыгрышу галоўных прызоў сэзону "Брыльянтавай лігі", паколькі не траплялі ў тройкі лепшых. У жанчын, якія спэцыялізуюцца на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі з 8-ю ачкамі, выйграўшы два этапы лігі, лідзіруе Джэсьмін Стоўэрс. У яшчэ дзьвюх амэрыканак Дон Харпэр-Нэльсан і Шэрыкі Нэлвіс па 6 заліковых балаў. Яны падзялілі другое месца.
Сёмы этап самага прэстыжнага камэрцыйнага лёгкаатлетычнага турніру пройдзе 13 чэрвеня ў Нью-Ёрку (ЗША). У стартавы ліст бегу на 3000 м зь перашкодамі ў жанчын унесена прозвiшча беларускі Сьвятланы Кудзеліч.
Спаборніцтвы сэрыі "Брыльянтавая ліга" праводзяцца пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі і складаюцца з 14 этапаў, у тым ліку двух фінальных у Цюрыху (Швэйцарыя) і Брусэлі (Бэльгія). Сёлета іх цыкл завершыцца 11 верасьня. Лепшыя атлеты, якія набяруць найбольшую колькасьць ачкоў па выніках сэзону ў кожным зь відаў праграмы (пры ўмове ўдзелу ў фінальных этапах), узнагароджваюцца каштоўнымі камянямі (брыльянтамі).
эб/belta.by