Logo Polskiego Radia
Print

А. Талай выйграла бар'ерны спрынт у Нідэрляндах

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.05.2015 12:03
Беларуская бягуха Аліна Талай выйграла бар'ерны спрынт на турніры Сусьветнага выкліку ў Нідэрляндах.
belta.by

Беларуская спартоўка Аліна Талай 24 траўня стала пераможніцай прэстыжнага турніру з серыі Сусьветнага выкліку (IAAF World Challenge Meetings), этап якога прайшоў у Хэнгеле (Нідэрлянды), на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі, паведаміла Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі (БФЛА).

Беларуска паказала лепшы час сярод усіх удзельніц забегу - 12,70 сэк. Паказаны вынік стаў новым асабістым рэкордам спартоўкі на гэтай дыстанцыі. Папярэдняе дасягненьне яна палепшыла на адну сотую сэкунды. Цікава, што старт у Хэнгеле быў для Аліны Талай першым у бягучым летнім сэзоне.

На гэтым жа этапе Сусьветнага выкліку выступала яшчэ адна беларуская бягуха Сьвятлана Кудзеліч. На дыстанцыі 3000 м яна фінішавала 6-й (час - 8 хв. 46,83 сэк), таксама ўстанавіўшы новы асабісты рэкорд. Лепшы вынік паказала кэнійская спартоўка Ірэн Джэлагат (8 хв. 36,90 сэк), ад якой Кудзеліч адстала амаль на 10 сэк.

Пераможніцамі турніру ў іншых бегавых дысцыплінах у жанчын сталі галяндка Дафна Шыпэрс на дыстанцыі 100 м (10,94 сэк), украінка Вольга Зямляк на 400 м (52,13 сэк), галяндка Сіфан Хасан на 1000 м (2 хв. 34,68 сэк). У сэктары для скачкоў з шастом не было роўных грачанцы Нікалеце Кірыякопалу (4 м 60 см). Сярод скакух у даўжыню лепшай стала Састэн Магуенара-Тарум (6 м 77 см) зь Нямеччыны. Спаборніцтвы ў кіданьні дыска выйграла кубінка Дэні Кабалера (65 м 46 см).

эб/blr.belta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт