У Новай Зэляндыі будуюць самага злоснага робата
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        17.05.2015 17:45
                    
                                 
                
                
                    Задача машыны - дапамагчы камэрцыйным фірмам разумець і супакойваць разгневаных кліентаў. 
                
                
                    
                         Театр роботов в Центре науки "Коперник".Источник: Центр науки "Коперник"/публикуется с разрешения руководства Театра роботов
Театр роботов в Центре науки "Коперник".Источник: Центр науки "Коперник"/публикуется с разрешения руководства Театра роботов
                     
                
                
                
               
                
                         
Новазэляндзкая кампанія Touchpoint заявіла аб тым, што канструюе самага злоснага робата ў сьвеце. Задача машыны - дапамагчы камэрцыйным фірмам разумець і супакойваць разгневаных кліентаў. 
Touchpoint уклала ў свой праект каля паўмільёна даляраў, а выпусьціць машыну зьбіраецца да канца 2015 году. Пры ўсёй сваёй агрэсіўнасьці робат ня здольны да небясьпечных дзеяньняў. У яго базу дадзеных закладзены толькі мільёны размоў зь незадаволенымі кліентамі, і ён запраграмаваны на паўтор і перайманьне такіх камунікацыйных мадэляў. Па сутнасьці, гэта будзе вельмі просты робат: ад яго патрабуецца толькі выдаваць мноства абразьлівых выказваньняў, не азіраючыся на тонкасьці камунікацыі.
Людзям няма прычын асьцерагацца злосных робатаў, тлумачыць футуроляг Сьцюарт Армстронг з Оксфарда. «Чаму мы баімся разьюшанага чалавека? Таму што ён можа нарабіць глупстваў. А робаты ня будуць пагражаць забойствам або пісаць дззсяткаў злых твітоў. Нічога такога, на што здольны разгневаны чалавек, яны ня зробяць, хіба што іх на гэта запраграмуюць», - растлумачыў вучоны.
Больш за тое, чалавек павінен, наадварот, асьцерагацца добразычлівых робатаў. Эвалюцыя падрыхтавала людзей змагацца зь відавочнымі і вядомымі ім небясьпекамі. Таму рызыку для нас уяўляюць машыны, якія запраграмаваныя хаваць свае сапраўдныя намеры, упэўнены Армстронг.
эб/lenta.ru