Logo Polskiego Radia
Print

Алькаголь - зло?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2015 13:50
Без працэнтаў не было б нашай цывілізацыі.

/

Алькаголь – гэта зло, прычына шматлікіх бедаў, дэградацыі цэлых нацый. Многія менавіта так думаюць пра алькагольныя напоі. Але без алькаголю не было б цывілізацыі, - з такім тэзісам выступае Dziennik Gazeta Prawna. Нам патрэбныя працэнты, каб зьменшыць боль, не бурчаць адзін на аднаго і на жыцьцё. Каб жыць, тварыць і працаваць.

Алькаголь – спадарожнік чалавека здаўна. Ня так даўно піцьцё вады было небясьпечным, ёй можна было атруціцца. Таму людзі пілі піва, гарэлку, іншыя напоі. Былі часы, калі эліты нацыі ніколі не хадзілі цьвярозыя, найгоршы быў ХІХ век, калі піць пачалі таксама ніжэйшыя саслоўі. Былі часы, калі з піянства не выходзілі ня толькі вышэйшыя слаі грамадзтва. Але гэта зьмяняецца. Цяпер, хоць належыць піць у розных сытуацыях, то ўсё ж такі нельга напівацца. Калі хтосьці парушае гэтае новае польскае табу, то, калі ён вядомы чалавек, яго здымкі паяўляюцца на вокладках бульварнай прэсы. А калі ён звычайны Кавальскі – то яго завозяць у выцьвярозьнік. У кожным выпадку – да тэрапеўта. Каб ня шкодзіў сабе ды іншым. Калі піць, то толькі на здароўе.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт