Мануфактура вудачак у Любліне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.03.2015 15:32
                    
                                 
                
                
                    Унікальны бізнэс – бацька і сын Кавалец у Любліне ўручную вырабляюць арыгінальныя вудачкі. 
                
                
                    
                         Zbigniew i Bartłomiej Kawalec, foto: kreatywni.lublin.eu
Zbigniew i Bartłomiej Kawalec, foto: kreatywni.lublin.eu
                     
                
                
                
               
                
                         А ўсё пачалося з доўгай хваробы пасьля ДТЗ і рыбалкі - хобі Збігнева Кавальца.
Кожная вуда ў Кавальцаў іншая. Адна каштуе 300-1200 даляраў. І гэта вельмі танна. На Захадзе каштавалі б удвая даражэй. Кожная дэталь дакладна дапрацаваная. Рамесьнікі супрацоўнічаюць з мастакамі, зь цесьляром і токарам. Ручкі могуць быць з усіх відаў драўніны, нехта заказаў ручку з затопленым цырконам, нехта захацеў залаты ўлоў.
Бацька і сын Кавалец кажуць, што працы ў іх шмат: вырабляюць звыш дзесятка вудаў у месяц. У кожнай вудачкі двухгадовая гарантыя, уласны нумар і гісторыя - для каго паўстала і з якіх матэрыялаў. Дарагія экзэмпляры атрымліваюць пажыцьцёвую гарантыю.
Мануфактура Кавальцаў дзейнічае ў Любліне.
яс