Logo Polskiego Radia
Print

Не - ланцугам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.03.2015 11:21
Кіруючая ў Польшчы ГП рыхтуе законапраект, які ўвядзе забарону трымаць сабак на ланцугу.

Перад выбарамі кіруючая ў Польшчы партыя Грамадзянская плятформа занялася правамі жывёлаў. Такім чынам яна намерана падкрэсьліць сваё адрозьненьне ад кааліцыянта – Польскай сялянскай партыі, якая крытыкуе новыя нормы.

Дэпутаты падрыхтавалі зьмены ў закон аб ахове жывёлаў – чытаем у выданьні Rzeczpospolita. Сярод зьменаў, у прыватнасьці, усеагульны абавязак чыпаваць сабак і катоў, забарона выкарыстоўваць дзікіх жывёлаў у цырках. Але найбольш эмоцый выклікае забарона трымаць сабак на ланцугу. Адзінай магчымасьцю абмежаваць свабоду сабакі, паводле новых правілаў, будзе вялікая клетка або загон.

Праца над новым законам пачалася некалькі гадоў таму. Ён даўно быў гатоў, неафіцыйна гаворыцца, што Грамадзянская плятформа не ўвяла зьмены ў сілу, паколькі супраць быў кааліцыянт – Польская сялянская партыя. “Але мы прынялі рашэньне, што няма сэнсу саступаць аграрыям, калі сялянская партыя прагаласавала інакш, чым мы, па пытаньні аднаўляльных крыніц энэргіі”, - адзначае адзін з дэпутатаў плятформы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт