Зьдзек на месцы працы? А што гэта?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2015 15:11
Толькі адзін з 20 працэсаў заканчваецца на карысьць ахвяры.
У польскіх судах на працягу апошніх шасьці гадоў на зьдзек на месцы працы паскардзіліся 4 300 чалавек. Усьведамленьне праблемы расьце, але гэта не адлюстроўваецца ў эфэктыўнай барацьбе з паталёгіяй. Толькі адзін з дваццаці працэсаў у канчатковым выніку заканчваецца пасьпяхова для ахвяры, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
„Заканадаўства, якое Польшча прыняла ўступаючы ў Эўрапейскі Зьвяз, слаба недапрацаванае й неадназначнае. Яно працуе ня толькі на шкоду працаўнікоў, але таксама працадаўцы – гэта яны ў выпадку даказанага зьдзеку, абавязаныя кампэнсаваць страты”, - кажа Анна Макоўская з Нацыянальнай асацыяцыі па барацьбе са зьявай зьдзеку на месцы працы.
Яна дадае, што ў выпадку зьдзеку на месцы працы гэта працаўнік павінен даказваць віну, а ў сувязі зь неадназначнымі законамі гэта зрабіць цяжка.
У выніку позвы за зьдзек - гэта рэдкасьць, а шанец на перамогу ў судзе невялікі. Польскія суды разглядаюць каля 700 гэткіх справаў у год. У 2014 годзе менш чым 4% зь іх былі вырашаныя прынамсі часткова на карысьць працаўніка, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз