У ЗША прадставілі робата-пажарнага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        06.02.2015 18:18
                    
                                 
                
                
                    SAFFiR распрацаваны найперш з думкаю аб гашэньні пажараў на караблях.  
                
                
                
                
               
                
                         
Інжынеры Тэхналягічнага ўнівэрсытэту Вірджыніі распрацавалі антрапаморфнага робата (андроіда), якога можна выкарыстоўваць для ліквідацыі узгараньняў. Робат SAFFiR абсталяваны дэтэктарамі агню і дыму, можа адчыняць дзьверы і выкарыстоўваць пажарны шланг. 
Акрамя дэтэктара дыму ён абсталяваны інфрачырвонымі стэрэадатчыкамі і лязэрным далямерам, які таксама вызначае крыніцы сьвятла. Дзякуючы гэтаму машына можа перасоўвацца нават у задымленых памяшканьнях.
Робат сягае 177 сантымэтраў у вышыню і важыць 65 кіляграмаў.
SAFFiR распрацаваны найперш з думкаю аб гашэньні пажараў на караблях.  
Тэрміны завяршэньня распрацоўкі андроіда не ўдакладняюцца. 
эб