Урокі па здароўі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.01.2015 14:27
Існуе выразная залежнасьць паміж колькасьцю гадоў адукацыі й працягласьцю жыцьця.
Адукацыя прадаўжае жыцьцё. Мужчыны з вышэйшай адукацыяй жывуць у сярэднім больш на 10 гадоў чым тыя, хто скончыў толькі базавую школу, чытаем на старонках выданьня „Polityka”.
Лекары ўжо даўно даказалі, што здаровае харчаваньне, адпаведная доза руху й адсутнасьць шкодных залежнасьцяў – гэта фактары, якія прычыняюцца да паляпшэння стану здароўя й прадаўжэньня жыцьця.
Значна менш вядомай была залежнасьць паміж колькасьцю гадоў адукацыі й працягласьцю жыцьця.
Паводле апошніх дасьледаваньняў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця, 30-гадовы мужчына з вышэйшай адукацыяй будзе жыць у сярэднім на восем гадоў даўжэй, чым яго аднагодак з базавай. У выпадку жанчын гэтая розьніца складае крыху больш за 4 гады.
Найбольшая розьніца паміж працягласьцю жыцьця й узроўнем адукацыі назіраецца ў Эстоніі, Вугоршчыне й Чэхіі, а самая нізкая ў Партугаліі й Швэцыі.
У Польшчы яна складае больш, чым сярэдняя па краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва, складаючы 12 гадоў у выпадку мужчынаў і 5 гадоў у выпадку жанчынаў.
Самае цікавае, што самы вялікі рост спадзяванай працягласьці жыцьця суправаджае павышэньне ўзроўню адукацыі з базавай на сярэднюю, паведамляе тыднёвік „Polityka”.
аз