Logo Polskiego Radia
Print

У Эўропе зьявіцца 10-хвілінны авіярэйс

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 09.01.2015 14:48
Аўстрыйская авіякампанія FlyNiki адкрывае 10-хвілінны авіяпералёт зь Вены ў Братыславу.


Аўстрыйская авіякампанія FlyNiki адкрывае 10-хвілінны авіяпералёт зь Вены ў Братыславу, паведамляе выданьне Daily Telegraph.

Першы пералёт па дадзеным маршруце плянуецца зьдзейсьніць 2 красавіка. Квіткі на рэйс можна набыць на сайце авіяперавозчыка FlyNiki за 29 эўра.

Адлегласьць паміж сталіцамі Аўстрыі і Славакіі складае каля 80 кілямэтраў.

Самым кароткім авіярэйсам у сьвеце лічыцца пералёт паміж выспамі Вэстрэй і Папа Вэстрэй на поўначы Вялікабрытаніі, які займае каля 47 сэкунд.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт