Logo Polskiego Radia
Print

Польскі бацька

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.09.2014 15:31
Дэкрэтным водпускам на выхаваньне нованароджанага дзіцяці карыстаецца ў Польшчы усяго 2% мужчын.

Паўгоду раней польскі ўрад падоўжыў на паўгоду дэкрэтны адпачынак са спадзяваньнем, што шэсьць месяцаў з маленькім дзіцём застанецца маці, а наступныя 6 – бацька.

GW высьвятліла, што за апошні год 125 тысяч у дэкрэтным — гэта жанчыны і толькі 1700 – мужчыны. Дэмографы не сумняюцца, што гэта віна самых жанчын, часта бабуль, якія лічаць, што мужчына ня справіцца з апекай над дзіцём. А мужчынам гэта на руку. Для многіх бацькаў адмовіцца ад працы і заняцца дзіцём — гэта як пакушэньне на іх мужнасьць.

Вельмі часта таксама працадаўцы не адпускаюць мужчын у дэкрэтныя адпачынкі.

Дэмограф прафэсар Ірэна Катоўска прапануе ўвесьці абавязак, каб бацька паўгоду займаўся дзіцём. Інакш гадавы дэкрэтны прападзе.

Калі сёньняшні стан працягнецца, сытуацыя жанчын на рынку працы будзе ўвесь час пагаршацца, бо працадаўцы будуць пазьбягаць жанчын як працаўнікоў, ведаючы, што кожная зь іх можа зьнікнуць з працы як мінімум на год.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт