Сьпікер Сэйму Радаслаў Сікорскі?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.09.2014 13:10
                    
                                 
                
                
                    Увага ўсіх СМІ зьвернута на Сэйм, гэта была б першая рэакцыя на прызначэньне Сікорскага на сьпікера Сэйму.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          Радаслаў Сікорскі на пасадзе сьпікера польскага Сэйму змог бы ўзяць на сябе асноўны цяжар барацьбы з апазыцыяй і такім чынам ахоўваць Эву Копач, якая будзе дэбютаваць у ролі прэм'ер-міністра. З другога боку, Сікорскі можа таксама прадумаць і пачаць працаваць на ўласную кар’еру й спакойна пачакаць свайго шанцу. Такім чынам выданьне „Polska The Times” камэнтуе спэкуляцыі на тэму складу новага польскага ўраду.
Увага ўсіх СМІ зьвернута на Сэйм, гэта, паводле газэты, была б першая рэакцыя на прызначэньне Радаслава Сікорскага на пасаду старшыні ніжэйшай палаты польскага парлямэнту. На чале зь Сікорскім будынак Сэйму стаў бы нанава галоўнай арэнай палітычнага канфлікту з апазыцыяй. Пры гэтым Сікорскі змог бы стаць першым сьпікерам палаты, які рэальна выконваў бы функцыю „другой найважнейшай асобы ў дзяржаве”. 
Менавіта гэта было б выгадна як для будучай кіраўнічкі ўраду, так і для кіроўнай „Грамадзянскай плятформы”. 
Верагодна, гэта можа быць прывабным і для самога Радаслава Сікорскага, які, відаць, ужо стаміўся, ачольваючы тое ж самае Міністэрства замежных спраў цягам апошніх сямі гадоў. 
Паводле камэнтатараў, менавіта таму да гэтай пары ніводзін з зацікаўленых бакоў не абверг згаданых чутак. 
Да гэтай пары ў Польшчы дзейнічала перакананьне, што функцыя сьпікера Сэйму - гэта фасад і пратакол ды наогул ня мае нічога супольнага з палітыкай. Сапраўды, такім чынам адбывалася цягам першых гадоў ІІІ Рэчы Паспалітай  - сьпікер павінен быў выконваць ролю годнага арбітра парлямэнцкіх спрэчак. 
Гэтую сытуацыю можа рашуча памяняць Радаслаў Сікорскі. Празь некалькі месяцаў пра „фасад” забылі б дакладна ўсе. Тым больш, што Сікорскі, верагодна, можа скарыстацца вялікім досьведам сваіх папярэднікаў і дадаць уласныя рашэньні, пераконвае выданьне „Polska The Times”.
аз