Зацяжарыла ў басэйне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        14.08.2014 14:05
                    
                                 
                
                
                    DGP прыводзіць шматлікія прыклады незадавальненьня польскіх турыстаў адпачынкам, арганізаваным турбюро. 
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         У самалёце было вельмі душна, ніводнае акно не адчынялася. Сьцюардэсы не рэагавалі – гэта скарга турысткі.
DGP прыводзіць шматлікія прыклады незадавальненьня польскіх турыстаў  адпачынкам, арганізаваным турбюро. На вакацыі з турапэратарамі выяжджаюць амаль два мільёны палякаў. Гэта ўдвая больш, чым 10 гадоў таму. Адпаведна, расьце і колькасьць скаргаў. А сярод іх прыбывае абсурдных, такіх як: „ратаўнік быў тоўсты” або „рэзыдэнт арганізаваў шахматны турнір, а мы ня граем у шахматы”. Або турыстка ў Танзаніі запатрабавала вярнуць ёй грошы за бананы. Яна купіла фрукты, каб накарміць малпаў, а яны не прышлі.
– Але пікам абсурду стала заява, у якой маці скардзілася, што яе дачка зацяжарыла падчас адпачынку пасьля купаньня ў басэйне, у якім плавала спэрма, - расказаў газэце старшыня TUI Poland Марэк Андрышак.
- Амаль у кожнай групе, якая толькі выйшла з самалёта, ёсьць чалавек, які адразу просіць друк скаргі, яшчэ перад тым, як ён заселіцца ў гатэль. Потым ён старанна запаўняе гэты друк, - расказвае пілот экскурсій з дзевяцігадовым стажам.
Акрамя дзіўных скаргаў ёсьць таксама шмат абгрунтаваных: на бруд у гатэлі, непрыемны пэрсанал, нясмачнае xарчаваньне.
Псыхоляг Катажына Карпалеўска адзначае, што гэта ня зорная xвароба, і не прыроджаная авантурнасьць нацыі. Палякі нарэшце вывучылі ўрокі і ведаюць, што за свае цяжка заробленыя грошы ў іх ёсьць права патрабаваць саліднасьці ад турбюро. Такім чынам турысты прымушаюць турбюро прадастаўляць паслугі на высокім узроўні. А турбюро імкнуцца задаволіць скаргі і патрабаваньні, бо вядома, што незадаволены турыст раскажа аб гэтым сотні чалавек.
яс/Dziennik. Gazeta Prawna