Logo Polskiego Radia
Print

Хто можа быць дыпляматам?

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.06.2014 14:19
„Rzeczpospolita”: Афіцыянтка, прадавец і мастак-плястык былі прынятыя на працу ў польскай дыпляматычнай службе.
Фота: domanafoto.ruФота: domanafoto.ru

Фота:
Фота: domanafoto.ru


Інспэктары Галоўнай кантрольнай палаты маюць заўвагі да працэсу набору пэрсаналу Міністэрствам замежных спраў.

Праца ў дыпляматычнай службе для многіх людзей – зьдзяйсьненьне запаветнае мары. Ці туды трапляюць людзі з адпаведнымі кваліфікацыямі? Гэта праверыла Галоўная кантрольная палата, даклад якой паказвае, што гэта не заўсёды так. З атрыманых зьвестак вынікае, што на працу ў замежных дыппрадстаўніцтвах былі прынятыя людзі бяз конкурсу, без кваліфікацый і валоданьня мовамі.

Інспэктары, праўда, зазначаюць, што такія выпадкі нешматлікія, і агульная ацэнка набору і кіраваньня пэрсаналам дыпляматычнай службы – станоўчая.

У дыпляматычнай службе працуе амаль 2800 чалавек, амаль палова зь якіх – у замежных місіях. На працягу апошніх трох гадоў (2010 – палова 2013) Міністэрства замежных спраў абвясьціла набор на больш чым 300 пасадаў. Кантралёры дакладна прааналізавалі дакумэнты прыёму 42 зь іх. У большасьці выпадкаў была забясьпечаная адкрытасьць і канкурэнтнасьць адбору кандыдатаў. Аднак здараліся выпадкі, калі на службу былі прынятыя людзі з сумнеўнымі кваліфікацыямі.

Так, сацыёляг з пацьверджаным веданьнем толькі адной мовы і досьведам усяго толькі на пасадзе афіцыянткі і прадаўца стала 3-ім сакратаром аднаго з польскіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой. Палітоляг без валоданьня якой-колечы замежнай мовай, які быў прыватным прадпрымальнікам, стаў 1-ым сакратаром.

Чаму так здарылася? – пытаецца газэта. Міністэрства замежных спраў тлумачыць, што закон аб дыпляматычнай службе не вызначае крытэраў набору на вакансіі ў замежных установаx.

Як падае Галоўная кантрольная палата, 16 адсоткаў працаўнікоў за мяжой былі прынятыя без адкрытага набору. Гэта можа азначаць, што знаёмствы былі больш важныя, чым кампэтэнцыі, падсумоўвае газэта „Rzeczpospolita”.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт