Logo Polskiego Radia
Print

Узор жаночай прыгажосьці залежыць ад здароўя нацыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.05.2014 16:35
У здаровай нацыі мужчыны аддаюць перавагу вялікім вачам і поўным вуснам – навуковы экспэрымэнт.
Брыжыт Бардо, foto: pl.wikipedia.orgБрыжыт Бардо, foto: pl.wikipedia.org

Тое, якія жанчыны падабаюцца мужчынам, залежыць ад шматлікіх фактараў. А нядаўна стала вядома, што таксама ад стану здароўя дадзенага народу. Дзіўныя экспэрымэнты праводзіла польская вучоная зь фінскага Ўнівэрсытэту Турку Уршуля Марцінкоўска.

Вучоная паказала здымкі жанчын амаль дзьвюм тысячам мужчын у 30 краінах. Твары гэтых жанчын мелі больш жаночыя або больш мужчынскія рысы. „Больш жаночыя – гэта вялікія вочы й поўныя вусны. Больш мужчынскія – гэта шырокая сківіца”, – тлумачыць Марцінкоўска.

І што адбылося? Мужчыны ў краінах, дзе нацыянальнае здароўе вельмі добрае, выбралі фотаздымкі з моцнай перавагай жаночых якасьцяў. Такім чынам, у здаровай нацыі мужчыны аддаюць перавагу вялікім вачам і поўным вуснам. Такіх жанчын выбіралі мужчыны ў Аўстраліі й Японіі, у меншай ступені ў Польшчы. Там, дзе здароўе слабейшае, напрыклад, у Нігерыі або ў Нэпале, мужчыны аддаюць перавагу жанчынам з больш мужнымі рысамі.

Вынікі выклікалі значную цікавасьць. Іх прыводзіць навуковы часопіс "Science " і ўплывовае выданьне "Тhe Ekonomist ".

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт