Logo Polskiego Radia
Print

Google Glass упершыню трапяць у свабодны продаж

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 11.04.2014 11:20
Кампанія Google вырашыла выпусціць «разумныя» акуляры Google Glass у вольны продаж у аўторак 15 красавіка.

foto:
foto: www.techradar.com

Канцэпт кампутара ў форме акуляраў кампанія Google паказала яшчэ ў красавіку 2012 году. Больш за год тэставыя вэрсіі Google Glass былі даступныя толькі 10 тысячам распрацоўнікаў, якія атрымалі іх ад кампаніі.

У аўторак 15 красавіка з 6 гадзіны раніцы па ціхаакіянскім часе ўсе паўналетнія пакупнікі ў ЗША змогуць купіць Google Glass на сайце кампаніі за 1,5 тысячы даляраў без уліку падатку, ─ гаворыцца ў паведамленьні Google.

Кампанія папярэджвае патэнцыйных пакупнікоў, што колькасьць прылад абмежаваная. Калі прылада выйдзе ў вольны продаж па-за межамі ЗША, пакуль не ўдакладняецца.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт