А. Радваньска наблізілася да першай тройкі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
27.01.2014 17:18
Польская тэнісістка Агнешка Радваньска паднялася на чацьвёртае месца сусьветнага рэйтынгу.
Photo: PAP/EPA/Toby Melville fot. PAP/EPA/Toby Melville
Расейская тэнісістка Марыя Шарапава апусьцілася з трэцяга на пятае месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Новая вэрсія рэйтынгу была апублікаваная 27 студзеня на афіцыйным сайце WTA. Прычынай падзеньня Шарапавай у сьпісе лепшых тэнісістак стаў няўдалы выступ на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, дзе яна прайграла з Дамінікай Цыбулкавай са Славакіі ў адной восьмай фіналу.
Першае месца ў рэйтынгу захавала амэрыканка Сэрэна Ўільямс, другое - беларуска Вікторыя Азаранка. На трэцюю пазыцыю паднялася пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі кітаянка Лі На, на чацьвёртае - Агнешка Радваньска з Польшчы. Цыбулкава, якая дайшла ў выніку да фіналу, паднялася на 23 пазыцыі і займае цяпер 13-е месца.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў (АТР) лідарства захаваў гішпанец Рафаэль Надаль. Другім ідзе серб Новак Джокавіч, на трэцяе месца падняўся швэйцарац Станіслас Ваўрынка, які перамог Надаля ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
эб/lenta.ru