Анджэеўскі: Параза Агнешкі – не трагедыя
Агнешка Радваньска прайграла з амэрыканкай Бэтані Матэк-Сэндс 5:7, 2:6 у другім раўндзе турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (BTA) у Сіднэі. Летась полька выйграла гэты турнір.
4 студзеня Радваньска гуляла ў фінале Кубку Хопмана і ўжо тады скардзілася на боль у плячы.
Спартовы дырэктар Польскай асацыяцыі тэнісу Войцех Анджэеўскі лічыць, што ня варта драматызаваць гэтай паразы.
В. Анджэеўскі: Па-мойму, так нават лепш для тэнісісткі. Яна, як бы ні было, шмат гуляла на Хопмане, а найважнейшы не турнір у Сіднэі, а Australian Open. Калі існуе пэўная доза фізычнага стрэсу, якую атрымлівае гулец перад самым важным стартам, то потым у яго могуць быць праблемы з добрай гульнёй. Калі Радаваньска добра падрыхтаваная, то яна справіцца. Для яе галоўнае – удзел у Australian Open.
Анджэеўскі падкрэсьлівае, аднак, што праблема з плячом у лепшай польскай тэнісісткі ня новая.
В. Анджэеўскі: Безумоўна, гэта вынік працяглай перагрузкі. Можна крыху турбавацца фактам, што гэта праявілася на самым пачатку сэзону. Ёй цяпер прыдаўся б час на рэгенэрацыю, таму пройгрышу ў Сіднэі я не лічу трагедыяй. Можна толькі хвалявацца, што боль пляча праявіўся ўжо ў першым тыдні году.
Турнір у Сіднэі быў адным з апошніх выпрабаваньняў перад пачаткам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які стартуе ўжо 13 студзеня.
эб