Джастын Бібэр заканчвае кар'еру
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
27.12.2013 10:31
Сьпявак абвясьціў праз Твітэр, што пакідае сцэну. Рашэньне Дж.Бібэра шырока камэнтуецца ў СМІ ва ўсім сьвеце.
Амэрыканскія і брытанскія таблёіды спаборнічаюць, камэнтуючы сыход Джастына Бібэра на "музычную пэнсію". Некаторыя журналісты лічаць, што музыка не зьбіраецца адмаўляцца ад далейшых выступаў. На іх думку, малады канадзкі артыст выканаў піяр-ход, каб зьвярнуць увагу на фільм "Believe", які выходзіць на шырокія экраны кінатэатраў. У ім прадстаўленая гісторыя кар'еры Бібэра. Дарэчы, сьпявак ня ўпершыню аб'яўляе пра свой сыход "на пэнсію".
Джастын Бібэр - без сумневу адзін з самых папулярных поп-сьпевакоў. Няма практычна дня, каб ідал падлеткаў не зьявіўся на вокладках таблёідаў, а яго песьня не прагучала ў музычных гіт-парадах.
Малодага артыста ў 2012 годзе высока ацанілі журналісты часопісу "Forbes", які зьмясьціў Бібэра на 3 месцы самых высокааплатных постацяў шоў-бізнэсу да 30 гадоў. Толькі за дванаццаць месяцаў малады канадзец зарабіў $55 млн.
У сваю чаргу брытанскі "The Observer" апублікаваў даклад, паводле якога Джастын Бібэр у сацыяльных сетках больш уплывовая фігура, чым Барак Абама або Далай-лама.
эб