Logo Polskiego Radia
Print

Катынь прайграў у Страсбургу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2013 15:17
Вялікае расчараваньне для родных ахвяр катынскага злачынства.
www.portal.arcana.pl

Эўрапейскі суд па правах чалавека заявіў учора, што ён ня можа ацэньваць расейскае сьледзтва ў справе катынскага злачынства. Суд адмяніў таксама леташняе рашэньне, што расейская пракуратура падчас сьледзтва прыніжальна ставілася да родных катынскіх ахвяр.

Рашэньне перакрывае Польшчы юрыдычны шлях да аднаўленьня сьледзтва. Застаўся толькі палітычны шлях. «Суд ідзе на павадку ў Расеі», - камэнтуе Нікіта Пятроў з «Мэмарыялу», арганізацыі, якая змагаецца за правы чалавека ў Расеі.

Адзін з трох адвакатаў таварыства «Катынскіх сем’яў» Раман Навасельскі лічыць, што Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу даказаў, што не жадае больш займацца справамі з часоў савецкага камунізму. Закрываючы справу Катыні, суд вызваліцца таксама ад іншых злачынстваў, як вялікі голад ва Ўкраіне.

У сваю чаргу МЗС Польшчы на Твітэры пракамэнтавала: «Ёсьць станоўчыя элемэнты прысуду ў Страсбургу: Расея будзе вымушана лепш супрацоўнічаць па катынскаму злачынству 1940, таму што пашыраюцца веды пра яго».

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт