Samsung пакажа смартфон з "выгнутым" экранам 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        02.10.2013 14:44
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Samsung плянуе ў кастрычніку анонс першага Android-смартфона з выгнутым дысплэем OLED.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
Як паведаміў кіраўнік кампаніі па стратэгічным маркетынгу Ды Джэй Лі на прэзэнтацыі "планшэтафона" Galaxy Note 3 у Сэўле, гаджэт з "выгнутым" экранам будзе прадстаўлены ў кастрычніку. Анонс навінкі пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Рэліз прылады запланаваны на ІВ-ы квартал года, паведамляе Reuters.
Гнуткія OLED-дысплэі (яны ярчэйшыя, чым вадкакрысталічныя, і не патрабуюць асобнага падсьвятленьня) дадуць кампаніі адчувальную перавагу на рынку. Вядома ж, новы смартфон ня стане цалкам гнуткім — гэтаму перашкодзяць іншыя кампанэнты, такія як акумулятар або электронная схема.
Прататып прылады з выгнутым OLED-экранам Samsung паказаў у студзені на выставе CES-2013. Паводле задумы інжынераў, на атрыманай выгіне могуць паказвацца паведамленьні, стужка навін або атрыманыя смс-кі.
Нягледзячы на ўсе перавагі, гнуткія OLED-дысплэі каштуюць нашмат даражэй, чым вадкакрысталічныя. Сёлета Samsung i LG ужо пачалі абсталёўваць такімі панэлямі вялізныя тэлевізары, кошты якіх, як правіла, пачынаюцца ад 9000 даляраў.
Вести.Ru/эб