Палякі ўпэўніваюцца, што Расея раззбройваецца
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
10.07.2013 09:45
Польскія жаўнеры выкарыстаюць украінскі Ан-30Б, каб пераканацца, што Расея раззбройваецца.
Польскае войска праводзіць палёты над Расеяй і Беларусьсю. Іх мэта -- упэўнівацца, што абедзьве краіны выконваюць падпісаныя дамовы аб раззбраеньні, паведамляе на сайце штотыднёвік "Wprost" са спасылкаю на радыёстанцыю RMF FM.
На борце Ан-30Б знаходзяцца цеплавізійныя камэры, абсталяваньне для эндаскапічных досьледаў і спэцыялізаваная навігацыйная аснада, дзякуючы якім палякі могуць бачыць тое, што знаходзіцца ўнутры вайсковых аб'ектаў, што падлягаюць паветранаму маніторынгу. Падчас палётаў выконваюцца фотаздымкі расейскіх і беларускіх вайсковых баз. Ан-30Б будуць лётаць вакол Масквы, Санкт-Пецярбургу, Смаленску і Калінінграду. Другі этап прадугледжвае ўваход у паветраную прастору Беларусі.
Такія праверкі вайсковага патэнцыялу суседзяў адбываюцца паводле прынцыпу ўзаемнасьці (гэта азначае, што расейцы і беларусы таксама могуць кантраляваць польскія вайсковыя аб'екты). Такія палёты можна ажыцьцяўляць двойчы ў год, папярэдзіўшы аб гэтым кантраляваны бок на працягу трох дзён перад палётам. Расейцы правялі падобную праверку польскіх вайсковых аб'ектаў у траўні.
эб