Logo Polskiego Radia
Print

Штогод узровень акіяну павялічваецца на 3 мм

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.04.2013 16:26
У канцы бягучага стагодзьдзя ўзровень вады ў акіянах павялічыцца на 60-120 сантымэтраў.
fot. PAP/EPA/Justin Lane

“Gazeta Wyborcza” паведамляе, што штогод узровень сусьветнага акіяну павялічваецца на 3 мм. Прычынай зьяўляецца ня толькі таяньне лёду, але й тое, што пад уплывам цяпла аб’ём вады павялічваецца, што вада расшыраецца. Паводле экспэртаў, якія праводзяць дасьледаваньні над ацяпленьнем клімата па замове Эўрапейскага Зьвязу, у канцы бягучага стагодзьдзя ўзровень вады ў акіянах павялічыцца на 60-120 сантымэтраў. Гэта стане вялікай праблемай для жыхароў Галяндыі, Банглядэшу, Флёрыды, Сінгапуру ды астраўной дзяржавы Мальдывы. Частка гэтых краінаў будзе проста затопленая, а Мальдывы могуць увогуле зьнікнуць з зямнога шара. Цяпер навукоўцы працуюць над новымі мэтадамі з мэтай паўстрыманьня павышэньня ўзроўню акіяна, паведамляе “Gazeta Wyborcza”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт