Logo Polskiego Radia
Print

Крызыс прытупіў фінансавыя спадзяваньні

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.12.2012 17:02
„Dziennik – Gazeta Prawna”: Як сваю будучыню бачаць студэнты апошніх курсаў ВНУ і абітурыенты папулярных факультэтаў?

/

„Dziennik – Gazeta Prawna” піша, што сытуацыя на рынку аказвае непасрэдны ўплыў на фінансавыя спадзяваньні абітурыентаў. Сёньня многія разглядаюць, як варыянты, выезд за мяжу, свой бізнэс і, калі будуць цяжкасьці з атрыманьнем працы, яны гатовыя перакваліфікавацца. Гэтак вынікае з дасьледаваньняў Інстытуту Homo Homini, які, па даручэньні штодзёнкі, на працягу паўгоду аналізаваў тое, як сваю будучыню бачаць студэнты апошніх курсаў ВНУ і абітурыенты такіх папулярных факультэтаў, як юрыстыка, інфарматыка, архітэктура і мэдыцына.

Атрыманыя вынікі — крыху неспадзяваныя. Па-першае, распаўся міт аб тым, інжынер заўсёды знойдзе працу. Па-другое, большасьць апытаных рэалістычна падыходзіць да рынкавай сытуацыі і разумее, што мінуў час, калі можна было на старце партабаваць канкрэтных сум. Па-трэцяе, нязьменна гаратантыяй працаўладкаваньня і добрых заробкаў застаецца інфарматыка. Па-чацьвёртае, галоўнае для сёньняшніх выпускнікоў ВНУ — стабільнасьць.

Найбольшыя фінансавыя спадзяваньні маюць інфарматыкі. Яны адразу спадзяюцца заробку ў памеры 10 тыс. зл. (амаль 2,5 тыс. эўра). Другая прафэсійная група, якая на сёньня мае гарантыю праацаўладкаваньня і дыктуе фінансавыя ўмовы працадаўцам — гэта лекары. Найменш патрабавальнаю групаю аказаліся пэдагогі, якія разумеюць, што больш 2000 зл. ім наўрад ці дадуць. Гарантыяй посьпеху перасталі быць архітэктура і юрыстыка.

— У апошнія чатыры гады назіраецца зьмена ў падыходзе моладзі да рынку працы, — лічыць дарадца ўраду Ерэмі Мардасэвіч. — Рэчаіснасьць зрабіла больш рэальнымі амбіцыі маладых людзей.

Дасьледаваньні, вынікі якіх публікуе сёньня „Dziennik – Gazeta Prawna”, сьведчаць аб тым, што крызыс прытупіў фінансавыя спадзяваньні абітурыентаў ВНУ.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт